О результатах работы профсоюзов за 2017 год рассказала председатель районного объединения профсоюзов Л. Н. Шевко

Источник материала:  

 

Напярэдадні 1 Мая, які для прафсаюзаў з’яўляецца не толькі прафесійным святам, але і часам, калі падводзяцца вынікі працы за мінулы год, карэспандэнт газеты “Полымя” гутарыць са старшынёй раённага аб’яднання прафсаюзаў Лідзіяй Мікалаеўнай Шэўка.

О результатах работы профсоюзов за 2017 год рассказала председатель районного объединения профсоюзов Л. Н. Шевко

–  Лідзія Мікалаеўна, з якімі поспехамі прафсаюзы падышлі да свята?

– Як і ў мінулыя гады, раённае аб’яднанне, пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі асаблівую ўвагу надзялялі пытанням развіцця і ўмацавання сацыяльнага партнёрства, удасканаленню калектыўна-дагаворных адносін, маніторынгу праблемных пытанняў у вобласці аплаты працы, занятасці, сацыяльных гарантый і аховы працы.

Галоўным багаццем былі і застаюцца людзі. Таму першачарговым крокам у забеспячэнні сацыяльнай абароны чалавека працы з’яўляецца стварэнне пярвічных прафсаюзных арганізацый. За 2017 год іх колькасць на Карэліччыне павялічылася на 3 адзінкі.

На працягу года прафсаюзы прымалі актыўны ўдзел у грамадска-палітычных мерапрыемствах і акцыях, многія з якіх — гэта наша ініцыятыва. Да прыкладу, акцыі “Дзень вышыванкі”, “Моладзь жніва-2017”, “Вас віншуем ад душы”, “Дзякуй за Перамогу”, “Збяром першакласніка ў школу”, “Прафсаюзы дзецям” і інш.

– Раскажыце, калі ласка, што такое народны маніторынг цэн на сацыяльна значныя тавары і паслугі. Якая работа вялася ў гэтым напрамку?

– Наша галоўная задача – прааналізаваць, наколькі рост цэн адпавядае росту дабрабыту насельніцтва, ці дазваляе заработная плата набыць неабходныя прадукты харчавання, тавары і аплаціць паслугі.

У раёне ў магазінах «Еўраопт» і «Родны кут» маніторынг цэн праводзіцца па 98 пазіцыях.

Падчас маніторынгаў устаноўлена, што сярэдняя заработная плата па краіне за жнівень 2017 – люты 2018 года ўзрасла нязначна – на 0,7%, а цана набору неабходных прадуктаў – на 7,7%. Прафсаюзы праінфармавалі аб гэтым урад, а таксама дэтальна абмеркавалі гэтую тэму на пасяджэнні Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльна-эканамічных пытаннях.

– Сёння, 28 красавіка, адзначаецца Сусветны дзень аховы працы. Што робіцца для таго, каб праца кожнага работніка была бяспечнай?

– Пытанні аховы працы – адна з асноў дзейнасці прафсаюзаў. Толькі за 2017 год тэхнічныя інспектары ФПБ правялі звыш 8 тысяч праверак, выявілі больш 64 тысяч парушэнняў патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы.

З мая мінулага года ў раёне праведзены маніторынгі выканання патрабаванняў па ахове працы ў дзіцячым аздараўленчым лагеры “Вясёлка”, падчас уборачнай кампаніі ў сельгаспрадпрыемствах раёна, у перыяд работы студатрадаў. У гэтым годзе праведзены маніторынг па ахове працы ў перыяд вясенне-палявых работ.

У раёне таксама праводзяцца тэхнічныя, санітарна-гігіенічныя, арганізацыйныя мерапрыемствы, накіраваныя на забеспячэнне патрабаванняў бяспекі і гігіены працы. Так, за 2017 год на мерапрыемствы па паляпшэнні ўмоў працы работнікаў прадпрыемстваў затрачана 6592,7 тысячы рублёў.

– Лідзія Мікалаеўна, Вашы пажаданні напярэдадні Дня працы?

– У гэтыя святочныя дні ад імя раённага аб’яднання прафсаюзаў хачу падзякаваць усім працаўнікам за іх добрасумленную і самаадданую працу. Няхай кожнаму яна прыносіць матэрыяльны дабрабыт і маральнае задавальненне. Няхай ажыццяўляюцца надзеі і мары, шчасце і здароўе ідуць побач з кожнай сям’ёй, а згода і мір будуць заўсёды панаваць у нашай роднай Беларусі.

Гутарыла Аксана ЯНУШ.

←Бывший директор брестского представительства "Пинскдрева" осуждена за хищения

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика