Раённы суботнік адбудзецца 28 красавіка
27.04.2018
—
Новости Общества
Раённы суботнік пройдзе на Глушчыне 28 красавіка. Згодна з рашэннем Глускага райвыканкама ад 18.04.2018 № 10-44, суботнік рэкамендавана правесці на рабочых месцах або ажыццявіць добраўпарадкаванне гісторыка-культурных каштоўнасцей, населеных пунктаў, у тым ліку на тэрыторыях арганізацый і прадпрыемстваў. Таксама плануецца пабудаваць агароджы на сельскагаспадарчых аб’ектах. Падлічана, што падчас суботніка можа быць зароблена каля 12 тысяч рублёў. Грашовыя сродкі, згодна з рашэннем райвыканкама, павінны быць накіраваны на набыццё медыцынскага абсталявання для Глускай цэнтральнай раённай бальніцы.