Пра Тамару Цюкіну і яе адораных вучняў

Источник материала:  
25.04.2018 09:08 — Новости Общества

Пра Тамару Цюкіну  і яе адораных вучняў

Чым вызначаецца добры настаўнік? Кожны назаве свае крытэрыі. Для мяне добры настаўнік – гэта калі чалавек «гарыць» сваім прадметам настолькі, што яго святла хапае на многія-многія пакаленні школьнікаў. І, што адметна, інтарэс і энтузіязм да сваёй справы з гадамі толькі расце, «падаграецца» новымі дапытлівымі вучнямі… Гераіня сённяшняга матэрыялу – настаўнік геаграфіі гарадской гімназіі Тамара Сямёнаўна Цюкіна – менавіта такі педагог.

Яе працоўны стаж «пераваліў» далёка за трыццаць гадоў, але, па асабістым прызнанні жанчыны, яна і цяпер адкрыта для новых ведаў і ўменняў. Мабыць, у гэтым і ёсць сакрэт поспеху педагога: за час сваёй працоўнай дзейнасці падапечныя Тамары Цюкінай не толькі займалі прызавыя месцы ў алімпіядах і конкурсах самага рознага аштабу і ўзроўню, а і неаднаразова станавіліся стыпендыятамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы адораных навучэнцаў. Ці варта казаць, што за такімі вынікамі стаяць гады плённай працы і, канечне, апантанасць любімай справай?

У педагогіцы Тамара Сямёнаўна апынулася не выпадкова. Настаўнікам працавала мама, а цётка і ўвогуле была першым настаўнікам пляменніцы. Пра гэтую прафесію марыла тады і сама Тамара. Маці ад нялёгкага хлеба настаўніка, аб якім ведала не па чутках, адгаворвала – ёй чамусьці хацелася, каб дачка стала бухгалтарам. Атрымалася, што жаданні мамы і Тамары не супадалі.

– Але мяне падтрымаў бацька, – успамінае жанчына. – Употайкі ад матулі мы сабралі дакументы і адправілі па пошце ў Ленінградскі педінстытут. Пасля нас чакала радасная навіна: я паступіла! Зразумела, што ў мамы не было іншага выхаду, як прыняць гэтую сітуацыю ды парадавацца разам з намі.

Цікава, што настаўнікам геаграфіі, толькі ў СШ № 1, працуе і родная сястра гераіні матэрыялу – Ала Сямёнаўна Балацун. Пра яе мы таксама ўзгадвалі на старонках нашай газеты, калі гаворка ішла пра сёлетніх пераможцаў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды: вучань Алы Сямёнаўны стаў пераможцам і атрымаў дыплом трэцяй ступені.

Вось так, настойліва, Тамара Сямёнаўна дасягнула сваёй мэты – засвоіла прафесію настаўніка. Пасля ВНУ яе чакалі два гады адпрацоўкі ў адной са школ Цвярской вобласці. Там жанчына і сустрэла свайго будучага мужа. Так сталася, што цвярская зямля не затрымала маладую сям’ю і хутка яны пераехалі жыць на радзіму Тамары Сямёнаўны – у Ганцавічы. Яе мужу Аляксандру тут вельмі спадабалася, таму рашэнне застацца на Ганцаўшчыне не прымусіла сябе чакаць.

Працяг чытайце ў друкаванай версіі «СП» № 31 за 25.04.2018

Вікторыя ПРЫКОТА.

←"Акутальное интервью" с Виталием Кутузовым в 21:50 на "Беларусь 1"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика