Крымінал-дайджэст
Клапатлівы сябар
У Снядзіне мужчына выпіваў з таварышам. Заўважыўшы, што той захоўвае грошы ў цукарніцы, скарыстаўся халатнасцю сабутэльніка і выцягнуў 100 рублёў, з якімі пайшоў за “дабаўкай” у краму. Спіртное распілі разам. Затым злодзей адважыўся на паўторны крадзёж. У выніку было скрадзена 200 рублёў. Узбуджана крымінальная справа па частцы 2 артыкула 205 Крымінальнага Кодэкса.
Прамазаў?
Петрыкаўчане С. і Т. сумесна з ураджэнцам Архангельска У. у стане алкагольнага ап'янення пашкодзілі 11 пралётаў бетоннай агароджы ў Петрыкаве, прычыніўшы райжылкамгасу маёмасную шкоду.
Узбуджана крымінальная справа па частцы 2 артыкула 339 Крымінальнага Кодэкса.
“Будзе” кухня
Невядомы ў перыяд часу з лістапада па 8 красавіка ў Сякерычах разбіў шкло і пранік у хату па Школьнай вуліцы, адкуль выкраў электрычную пліту, халадзільнік, 2 чыгуны і па 5 алюмініевых талерак і місак. Узбуджана крымінальная справа па частцы 2 артыкула 205 Крымінальнага Кодэкса.
Аддай бацькоўскі доўг
Жыхар Петрыкава павінен выплачваць аліменты на ўтрыманне непаўналетняй дачкі. Аднак, будучы працаўладкаваным, ад выплаты аліментаў ухіліўся. Узбуджана крымінальная справа па частцы 1 артыкула 174 Крымінальнага Кодэкса.
Праверыў якасць шкла
14 красавіка ўраджэнец Старых Кацуроў камнем разбіў шкло ў тамбуры дзвярэй цягніка паблізу Мышанкі. Узбуджана крымінальная справа па частцы 1 артыкула 339 Крымінальнага Кодэкса.
Захоўвайце грошы ў панчосе
Невядомы пры дапамозе камп’ютара атрымаў доступ да рахунку, да якога эмітавана банкаўская картка Н. І зняў з карткі за пяць разоў 1755 рублёў.
Узбуджана крымінальная справа па частцы 2 артыкула 212 Крымінальнага Кодэкса.
Н. ЧАРНЯЎСКАЯ.
Па матэрыялах РАСК.