Заўтра — рэспубліканскі суботнік

Источник материала:  

  Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі заўтра, 21 красавіка. У Магілёўскай вобласці ў ім прымуць удзел больш за 300 тысяч чалавек.

Палова грашовых сродкаў, заробленых падчас суботніка, застанецца ў распараджэнні аблвыканкама і будзе выкарыстана на добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан населеных пунктаў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны, а таксама на падрыхтоўку дзіцячых лагераў да летняга сезона. Астатнія 50 працэнтаў пералічаць Міністэрству фінансаў, яны будуць накіраваны на закупку медыцынскага абсталявання для Мінскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі з мэтай арганізацыі дадатковых кругласутачных пастоў для аказання меддапамогі, а таксама рэзервовых ложкаў на выпадак экстраннай шпіталізацыі ўдзельнікаў і гасцей ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года.

←Юмористы вернулись с дипломами

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика