Крымінал-дайджэст

Источник материала:  

Міксер не для кактэйляў

Жыхар Баранавічаў, які працаваў некаторы час на электрападстанцыі на будоўлі ГАК, на беларускім сайце продажаў знайшоў падобны на свой, зніклы ў ліпені летась, будаўнічы міксер “Hamer” магутнасцю 1350 Вт і паведаміў пра тое ў міліцыю.

Маёмасная шкода склала 150 рублёў. Узбуджана крымінальная справа па частцы 1 артыкула 205 Крымінальнага Кодэкса.

Асоба злодзея пакуль не высветлена.

Вырашылі ўзараць агарод?

Ураджэнец Снядзіна сумесна з петрыкаўчаніным увечары 23 сакавіка праніклі ў гаспадарчую пабудову ў Славінску, адкуль выкралі два сельскагаспадарчыя акучнікі, барану і скрутак алюмініевага дроту.  Маёмасная шкода склала 62 рублі.

Узбуджана крымінальная справа па частцы 2 артыкула 205 Крымінальнага Кодэкса.

Сабраўся на пікнік?

Невядомы ў перыяд часу з 5 па 8 сакавіка пранік у жыллё ў Бабрэччы, адкуль выкраў прыкладна 300 грамаў гарэлкі.

Таксама злачынца пранік у склеп, адкуль выкраў мяшок бульбы вагой 30 кг. Маёмасная шкода склала 23 рублі. Узбуджана крымінальная справа па частцы 2 артыкула 205 Крымінальнага Кодэкса.

“Самастойны” паляўнічы

У час вобыску, праведзенага ў доме трамляніна,  супрацоўнікі міліцыі знайшлі наразную дробнакаліберную аднаствольную зброю, якая захоўвалася незаконна.

Паводле заключэння эксперта, абрэз вінтоўкі выраблены самаробным способам. Зброя прыдатная для стральбы.

Узбуджана крымінальная справа па частцы 2 артыкула 295 Крымінальнага Кодэкса. Гора-паляўнічаму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Не дарасла …

Паўналетні пцічанін уступіў у палавую сувязь з непаўналетняй. Юнаку пагражае да  10 гадоў пазбаўлення волі. Узбуджана крымінальная справа па артыкуле 168 Крымінальнага Кодэкса.

Не з той павёўся

1 красавіка ўраджэнка Калінкавічаў у час п’янкі ўкрала ў знаёмага  ў Пцічы 700 рублёў.

Узбуджана крымінальная справа па частцы 1 артыкула 205 Крымінальнага Кодэкса.

 

Давярай, але правярай

Райаддзелам следчага камітэта была ўзбуджана крымінальная справа па факце заражэння чалавека вірусам імунадэфіцыту. Як стала вядома з матэрыялаў справы, жанчыне 33 гады. Яна носіць статус ВІЧ-станоўчай з 2014 года. Зразумела, раней ёй патлумачылі ўсю адказнасць за свае паводзіны, але, як высветлілася, такі ж статус цяпер носіць яе сужыцель і каханец, з якімі яна ўступіла ў неабароненыя палавыя зносіны.

Зарэзаў, прадаў, сеў

На мінулым тыдні на тэрыторыі другаслабодскай фермы КСУП “Чалюшчавічы” работнікі не здолелі загнаць карову ў хлеў і пакінулі яе за межамі фермы.

Кемлівы жывёлавод, раней судзімы, павярнуў сітуацыю ў свой бок – зарэзаў худобу, а мяса прадаў прадпрымальніку.

Мужчыну пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі. Узбуджана крымінальная справа па частцы 2 артыкула 205 Крымінальнага Кодэкса.

Нятанная рыбалка

Інспектары затрымалі ў Майсеевічах за незаконнай рыбалкай у нераст двух мужчын, адзін з якіх з’яўляецца грамадзянінам Расійскай Федэрацыі, а другі – жыхар нашага раёна.

Рыбы ў сетку патрапіла аж 48 галоў. Урон прыродзе склаў 500 базавых велічынь.

Зайшлі шарыкі за … порнаролікі?

Жыхар Петрыкава выгрузіў у сацыяльную сетку “ВКонтакте” відэаролік парнаграфічнага характару. Яму за гэта парушэнне заканадаўствапагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі.

Н. ЧАРНЯЎСКАЯ,

па матэрыялах РАСК.

←В Бресте врачи спасли жизнь маленькой девочке, которая провалилась под лед и почти утонула

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика