Сёння, 5 красавіка, спаўняецца 75 гадоў Ганароваму грамадзяніну Смаргонскага раёна Мар’яну ДУКСУ

Источник материала:  
Ганаровага грамадзяніна Смаргонскага раёна, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова і Нацыянальнай прэміі ў галіне паэзіі Мар’яна ДУКСУ віншуем з 75-годдзем!

Сёння, 5 красавіка, спаўняецца 75 гадоў  Ганароваму грамадзяніну Смаргонскага раёна Мар’яну ДУКСУ

Мар’ян Дукса – аўтар 17 кніг паэзіі, з якіх чатыры – для дзяцей, адна выйшла ў перакладзе на рускую мову. Кніга “Заснежаныя ягады” ў 1990 годзе была адзначана літаратурнай прэміяй імя Аркадзя Куляшова. Вершы друкаваліся і за межамі Беларусі ў перакладзе на рускую, украінскую, балгарскую і польскую мовы.

Нарадзіўся паэт 5 красавіка 1943 года ў вёсцы Каракулічы Мядзельскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і. Рана страціў бацьку. У 1958 – 1960 гг. займаўся ў Свірскім вучылішчы механізацыі сельскай гаспадаркі, працаваў у калгасе ўлікоўцам. У 1969 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і пачаў працаваць настаўнікам Сольскай сярэдняй школы.

На старонках рэспубліканскай перыёдыкі выступае з вершамі з 1960 года. Выдаў вершаваныя зборнікі «Спатканне» (1967), «Крокі» (1972), «Станцыя» (1974), «Прыгаршчы суніц» (1976), «Забытыя словы» (1979), «Зона супраціўлення» (1982), «Твая пара сяўбы» (1985), «Заснежаныя ягады» (1989). У самым пачатку творчага шляху паэт настроіўся на сваю хвалю: не адмаўляючыся ад уласцівай яго равеснікам паэтызацыі роднага кутка, басаногага дзяцінства, жыцця вёскі, засяро-дзіўся адначасова на вечных праблемах вытокаў, памяці, часу, духоўнай сувязі чалавека з прыродай.

Шаноўны Мар’ян Мікалаевіч!

Ваша жыццё - прыклад адданага служэння свайму пакліканню.

Дзякуючы сваёй дасканалай творчасці Вы сталі прыкладам адданага служэння для цэлага пакалення беларускіх літаратараў.

Вы пастаянна ўдасканальваеце сваё прафесійнае майстэрства, шукаеце шляхі да сэрцаў чытачоў, годна праносіце званне Паэта.

Жадаем Вам натхнення, творчага плёну, удзячных чытачоў, пазітыву ў жыцці і моцнага здароўя.

Раённы Савет дэпутатаў.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

←Лебедзі і зубры знішчаюць пасевы сельгаспрадпрыемтсваў у Брэсцкай вобласці

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика