У маладзечанскай школе для бацькоў зрабілі платны ўваход на ранішкі

Источник материала:  
19.12.2017 19:38 — Новости Общества

У маладзечанскай школе № 14 для бацькоў зрабілі ўваход на ранішкі платны. Праўда, каштаваць квіток на тое, каб паглядзець на сваё дзіця ў касцюме зайчыка ці сняжынкі будзе рубель дваццаць капеек, але многіх бацькоў абурыў сам факт.

Пракаментаваць сітуацыю папрасілі дырэктара сярэдняй школы № 14 Каліну Капуцкую:

— Нічога страшнага і жудаснага я ў гэтым не бачу, — кажа дырэктарка, — ранішнікі ў школах платныя даўно. Кожная школа мае права аказваць платныя адукацыйныя паслугі. Паказ канцэрта — гэта таксама выхаваўчая праца калектыва нашых педагогаў. Таму і ўстанавілі сімвалічны кошт рубель і дваццаць капеек.

Каліна Віктараўна кажа, што адпаведны прэйскурант на паслугі школа атымала ў аддзеле адукацыі Маладзечанскага райвыканкама.

— Грошы мы не збіраем, як мне давялося пачуць, а ўсё афіцыйна прабіваем праз касу. У цэнтры дзіцячай творчасці «Маладзік» уваход на ранішнікі каштуе 5 рублёў, у Лядовым палацы — 25. Пра іх кошты бацькі ж не ўзрушаюцца?

— А куды пойдуць гэтыя грошы?

— На пашыў касцюмаў, на тое, каб напоўніць мех нашага Дзеда Мароза цукеркамі, сувенірамі, якія атрымаюць дзеці падчас ранішнікаў. На салодкі стол для ўдзельнікаў канцэрта.

Ільготы ж для шматдзетных сем’яў і сем’яў, у каторых выхоўваюцца дзеці-інваліды, кажа дырэктарка, будуць.

— Ініцыятыва з платнымі ранішкамі цалкам належыць 14 школе?

— Не, я мяркую, што так будуць рабіць і іншыя школы.

←4-миллионным пассажиром в столичном аэропорту стал минчанин, который совершал 205-й полет за год

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика