Замест "Чабурэчнай" на Ажэшка адкрыецца кафэ "Хотей" з сушы і піцай

Источник материала:  
01.12.2017 14:49 — Новости Общества

Да канца года на месцы вядомай у Гродне «Чабурэчнай» павінна адкрыцца кафэ «Хотей». Там абяцаюць рабіць сапраўдныя японскія сушы і амерыканскую піцу. Зараз у памяшканнях ідзе капітальны рамонт. Уладальнік кафэ раней адзначаў, што гараджане не пазнаюць культавай у мінулым «Чабурэчнай», распавядае hrodna.life.


У японскай міфалогіі Хатэй — адзін з сямі багоў шчасця, бог зносін, весялосці і дабрабыту. Па павер'і, калі пацерці фігурку Хатэй па жываце 300 разоў, то ён выканае мары. У новым кафэ абяцаюць выконваць гастранамічныя жаданні гродзенцаў і гасцей горада.


У меню кафэ «Хотей» будуць сушы, піцы, лапша, супы з морапрадуктамі, гарачыя і халодныя напоі ды дэсерты. Таксама ў кафэ будзе працаваць служба дастаўкі.
Тут будуць гатаваць піцу паводле амерыканскай, а не італьянскай тэхналогіі. Яны будуць таўсцейшыя і большыя ў дыяметры, цеста мае быць больш пышным, у начынцы — больш кампанентаў і незвычайныя спалучэнні.



У інтэр'еры акцэнт будзе зроблены на лаканічнасць, канцэптуальнасць і практычнасць. Столікі будуць размешчаны так, каб наведвальнікам было зручна і прасторна. Светлыя сцены і яркае асвятленне будуць даваць адчуванне лёгкасці ў духу скандынаўскага стылю. У новай установе запрацуе і дзіцячая зона.

«Чабурэчная» на вуліцы Ажэшкі праіснавала шмат гадоў. Яна была адчынена яшчэ ў савецкі час. За шмат гадоў установа стала культавым месцам, якое палюбілі многія гараджане. Былыя арендатары распавядалі Hrodna.life, што ўласнік памяшкання прыйшоў у адзін дзень і зачыніў установу, пры гэтым не працягнуў супрацоўніцтва. Сёлета закрылася таксама «Чабурэчная» на Ціміразева.

←Предприниматели против. В Гродно приостановлено движение экспресс-автобусов на рынок "Южный"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика