На якіх вуліцах Маладзечна і ў якіх вёсках раёна правядуць пробны перапіс насельніцтва

Источник материала:  
25.09.2017 12:24 — Новости Общества

Ад 2 да 13 кастрычніка ў Маладзечанскім раёне правядуць пробны перапіс насельніцтва.

Як паведамляе аддзел дэмаграфічнай статыстыкі і перапісу насельніцтва Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Мінскай вобласці, плануюць апытаць жыхароў некаторых вуліц у Маладзечне.

Сярод іх Багдана Хмяльніцкага, Бухаўшчына, Вялікі Гасцінец, Віленская, Вольная, Ігната Буйніцкага, Касманаўтаў, Лебедзеўская, Льва Талстога, Маркава, Машэрава, Міхаіла Забэйды-Суміцкага, Рабочая, Таміліна, Язэпа Драздовіча, Якуба Ясінскага. Таксама ў перавулках Рабочы 1-ы, Рабочы 2-гі, Рабочы 3-ці, на Цэнтральнай плошчы.

Перапіс правядуць таксама ў аграгарадку Лебедзева, вёсках Насілава, Цюрлі, Каледзіно, Вытрапаўшчына і Менцюкі.

Паводле Белстат, падчас перапісу плануюць апытаць 15 000 чалавек. Перапісчыкі будуць карыстацца планшэтамі.

У азначаны перыяд па месцы жыхарства прыйдзе перапісчык, які задасць пытанні пра ўзрост, сямейны стан, нацыянальнасць, адукацыю, эканамічную актыўнасць, хатнюю гаспадарку і іншае.

Канфідэнцыяльнасць перасанальных звестак гарантуе Закон «Аб перапісе насельніцтва».

Атрымаць дадатковую інфармацыю пра пробны перапіс можна па нумары (80176) 58−02−83, (8017) 346−87−45.

←Варианты бренда Беларуси будут предложены к концу года - Портной

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика