Гарадская легенда аказалася праўдай. У Гродна знайшлі часткі ваеннай тэхнікі часоў Другой cусветнай

Источник материала:  
08.09.2017 09:36 — Новости Общества

У канцы лiпеня на вуліцы Валковіча пачаўся дэмантаж старых пабудоў для будучага будаўніцтва двух дамоў для шматдзетных сем’яў. Паводле ўспамінаў былога ўладальніка дома № 17 Аляксандра Свідэрскага ў двары, дзе цяпер працуе тэхніка, закапаны нямецкі БТР часоў Другой сусветнай вайны. Гісторыя пацвердзілася. У сераду 6 верасня рабочая тэхніка выкапала некаторыя часткі ваеннай тэхнікі. Як мяркуецца, гэта часткі нямецкага БТРа часоў Другой Сусветнай вайны, паведамляе hrodna.life.


Будаўнікі пра легенду ведалi, але капаць не спяшалiся.

Толькi пасля перамоваў былога ўладальніка дома і журналістаў з рабочымі, было вырашана праверыць меркаванае месца.

У сераду, 6 верасня, рабочыя ў канцы працоўнага дня вырашылі капнуць у тым месцы, дзе паказваў Аляксандр. На глыбіні 1,5 метра паказалicя першыя знаходкі: тракi і колы ад ваеннай тэхнікі.







Экскаватаршчык быў вельмі здзіўлены і адразу сказаў, што гэта рэшткі нямецкай ваеннай тэхнікі.

«Дакладна не савецкая. Ніхто з рабочых не верыў, што ў зямлі можа быць нешта, але мы вырашылі праверыць. Раз капнуў - і рэальна натыкнуліся на жалеза. Вядома, не цэлы БТР, але відаць, што часткі ад ваеннай тэхнікі часоў Другой сусветнай вайны».

Акрамя частак тэхнікі працоўныя знайшлі дзве каскі - нямецкую і савецкую, некалькі рондляў i старыя бутэлькi.

Былы ўладальнік дома рады знаходкам і таму, што словы дзеда пацвердзіліся.


Месца, дзе былі захаваныя часткі танка. Фото: hrodna.life

«Мне мала хто верыў, многія думалі, што з тэхнікай выдуманая гісторыя. Цяпер на душы стала лягчэй. Калі рабочыя больш капнуць, то, думаю, знойдуць і астатнія часткі. Магчыма, дзесьцi і частка кузава будзе», — распавёў Аляксандр.

Што будзе са знаходкамі - пакуль невядома. Ужо з’явіліся спецыялісты з Мінска, якія гатовыя забраць іх сабе і далей даследаваць тэрыторыю. Асобныя часткі старой ваеннай тэхнікі не прадстаўляюць вялікай каштоўнасці для гісторыі.

←Торжественное шествие и фейерверк. Новобелицкий район Гомеля отпразднует свое 240-летие

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика