На Дзятлаўшчыне збіраюцца аднаўляць сядзібу, дзе жыў Ігнат Дамейка

Источник материала:  
04.08.2017 13:44 — Новости Общества

Пра сваю ідэю аднавіць сядзібу і стварыць пры ёй музей уласнік будынка Канстанцін Шуляк распавёў падчас візіту нашчадкаў Дамейкі ў Жыбартоўшчыну, паведамляе «Радыё Свабода».


«Мы б хацелі аднавіць, наколькі гэта магчыма», — сказаў Канстанцін Шуляк.

Жыбартоўшчына належала дзядзьку Дамейкі - таксама Ігнату. Будучы навуковец жыў тут у 1822−1823 гадах. Маючы 82 гады, Дамейка зноў прыехаў у Жыбартоўшчыну да дачкі і зяця, якія жылі ў маёнтку.

«Вельмі прыемна быць у месцы, дзе наш продак правёў шчаслівыя гады ў сваім дзяцінстве, — сказала Пас Дамейка, Ігнатава праўнучка, падчас візыту ў Жыбартоўшчыну. — У сваіх успамінах ён пісаў: «Я вельмі шчаслівы знаходзіцца тут. У тым самым пакоі, дзе я жыў дзіцем».

Ён пражыў у Жыбартоўшчыне амаль чатыры гады, а потым вярнуўся ў Чылі.

«Мы яго лічым не толькі героем Чылі, але і героем Беларусі», — сказаў Аляксандар Дубовік, старшыня Дзятлаўскага райвыканкаму.

Канстанцін Шуляк патлумачыў, што арганізуе на тэрыторыі маёнтку аграсядзібу. Найперш пабудуе гасцявы дом, а потым возьмецца за аднаўленне сядзібы Дамейкаў. Цяпер сядзіба ў аварыйным стане і патрабуе кансервацыі.

Таксама Канстанцін Шуляк плануе адкрыць тут музей. Ён будзе прысвечаны гісторыі мясцовага краю, у тым ліку сямʼі Дамейкаў.


«Спадзяёмся, што праз колькі год вы ці вашы дзеці зможаце прыехаць сюды і прыпыніцца», — сказаў Канстанцін Шуляк.

Чацьвёра прамых нашчадкаў Ігната Дамейкі з Чылі, ЗША і Аўстраліі наведваюць на гэтым тыдні Беларусь. Яны ўжо пабывалі ў Мядзьвядцы, Жыбартоўшчыне, Дзятлаве, Шчучыне, Міры, Запольлі і іншых мясцінах, звязаных з Ігнатам Дамейкам. Паездкі праходзяць у межах навуковай канфэрэнцыі, прымеркаванай да 215-й гадавіны народзінаў Дамейкі. Канферэнцыю праводзіць Нацыянальная акадэмія навук.

У Міністэрстве замежных спраў у панядзелак адбылася прэзентацыя беларускага перакладу кнігі пра Ігната Дамейку, якую напісала ягоная праўнучка Пас Дамейка.

←Выявили 5 тонн некачественной продукции. В Гомеле проверили торговлю и общепит

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика