У Пінску судзяць мяркуемага ўдзельніка акцыі "недармаедаў". Працэс праходзіць на мове

Источник материала:  
01.08.2017 09:37 — Новости Общества

Суд Пінскага раёна і горада Пінска пачаў паўторны рзгляд справы ў дачыненні Алеся Аўсеенкі, якому інкрымінуецца ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве на плошчы Леніна 26 сакавіка.


Фото марша нетунеядцев в Пинске

Раней, 27 красавіка, спадар Аўсеенка ўжо быў завочна асуджаны за гэтыя дзеянні і пакараны штрафам у 20 базавых велічыняў. Аднак пінчук абскардзіў рашэнне мясцовага суда. Праз працэдурныя парушэнні Брэсцкі абласны суд адмяніў судовы вырак і вярнуў справу ў Пінск.

Сваю віну Алесь Аўсеенка не прызнаў, хоць і не адмаўляў, што прысутнічаў на плошчы 26 сакавіка. Ён выступіў з разгорнутым спічам, у якім апісаў падзеі таго дня, абгрунтаваў сваё права на ўдзел у мірных акцыях, даў ацэнку стану з правамі чалавека ў краіне, назваў судовыя пераследы ўдзельнікаў мірных акцый палітычнымі рэпрэсіямі і прапанаваў скончыць ягоную справу за адсутнасцью складу адміністрацыйнага правапарушэння.

Таксама падсудны выступіў з некалькімі хадайніцтвамі: правядзенне працэсу па-беларуску, выклік у суд некалькіх сведак (у тым ліку кіраўніка міліцыі Пінску).

Суддзя Андрэй Бычыла пагадзіўся весці працэс па-беларуску, выклікаць сведак (акрамя кіраўніка пінскай міліцыі) і перанёс працэс на 10 жніўня.

←Раненому милиционером минчанину суд огласит приговор 1 августа

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика