Фотафакт. На тэрыторыі Старога замка разбурылася апошняя арка старых казематаў
12.07.2017 14:43
—
Новости Общества
На тэрыторыі замкавага комплексу ў Гродне абвалілася адзіная старая арка, якая захавалася з XVI — XVII стагоддзяў. Вядома, што гэтая арка ўяўляла сабой рэшткі замкавых казематаў якiя калісьці знаходзiлiся на тэрыторыi Старога замка, паведамляе hrodna.life.
Тэрыторыя з былымi казематамi была даследавана ў 1980-я гады. Тады археолагi знайшлі тры аркі. Дзве абвалiлiся раней, а апошняя зараз — у лiпенi 2017 года.
Нагадаем, пра аднаўленне Старога замка гаворыцца вельмі шмат на працягу доўгіх гадоў і нават вылучаюцца на гэта сродкі. Але акрамя археалагічных раскопак каля сцяны і даследавання будынкаў, на дадзены момант нічога не прадпрынята.