На радзіме Быкава пройдзе моладзевы летнік
У вёсцы Бычкі Ушацкага раёна — на радзіме Васіля Быкава — 14−18 чэрвеня пройдзе моладзевы летнік, на які запрашаюць хлопцаў і дзяўчат ад 18 да 30 гадоў.
За будынкам школы Васіля Быкава зараз даглядае грамадскасць Віцебшчыны, а валанцёры працуюць над яго аднаўленнем. Да важнай справы спрычыняцца і ўдзельнікі летніка.
Кожны дзень іх таксама чакаюць лекцыі, канцэрты, гульні, творчыя сустрэчы пад адкрытым небам. Летась перад удзельнікамі летніка выступалі Уладзімер Арлоў, Алесь Пушкін, Валярына Кустава, Аляксандр Лукашук і іншыя грамадскія і творчыя дзеячы.
Арганізатары забяспечваюць праезд і харчаванне ўдзельнікаў. Пражываць яны будуць у намётах на тэрыторыі сядзібы.
Удзельнікам трэба запоўніць анкету да 10 чэрвеня. Зрабіць гэта можна па спасылцы. Дадатковая інфармацыя: AITButsefal@gmail.com