З нашай пошты Вялікі вам дзякуй!
Звяртаюся да вас як прыхільнік вашай газеты. Я працую бібліятэкарам у Дзяржынскай РЦБС. Газету вашу выпісваем даўно. Але шчыра вам прызнаюся, што толькі зусім нядаўна я прачытала яе поўнасцю. І прычынай таму стала… Але пра ўсё па парадку.
Мне пашчасціла пазнаёміцца з цікавым чалавекам — Тамарай Пятроўнай Бунта. Адбылося гэта на XXII Міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы ў 2015 годзе. Сустрэча была кароткай, але запамінальнай. Да гэтага я была знаёмая з яе творамі, што друкаваліся ў чacoпice «Алеся», галоўным рэдактарам якога яна была ў свой час. На памяць аб сустрэчы яна падаравала мне сваю першую кнігу «Белая аблачынка». Хочацца сказаць, што гэту кнігу, а яна напісана для дзяцей, чыталі з захапленнем не толькі мае ўнукі, але i супрацоўніцы нашага аддзела. Кожны знаходзіў штосьці сваё, блізкае ў апавяданнях.
Я працягвала пошук матэрыялаў у прэсе пра Тамару Бунта. Такім вось чынам я бліжэй пазнаёмілася з вашай газетай. Мне цікава было гартаць cтapoнкі вашага выдання, знаходзiць там шмат цікавага для сябе. У першую чаргу я, канешне, радавалася публікацыям Тамары Бунта, з якіх мне ўдалося шмат даведацца пра сям’ю Мікалая Яроменкі, Ірыны Нарбекавай, Віктара Вуячыча, Аляксея Кузьміча, Аляксандра Ціхановіча… Вельмі кранулi сэрца матэрыялы «Тебе показалось», «Таму што маці», «Прышліце мне паштоўку з Дзедам Марозам».
У лютым бягучага года лёс падараваў мне яшчэ адну сустрэчу з Тамарай Бунта — на ХХІV Міжнароднай кніжнай выставе. Мы запрасілі Тамару Пятроўну на сустрэчу з чытачамі нашай Дзяржынскай раённай бібліятэкі. Сустрэча атрымалася вельмі цікавай i змястоўнай, дзеці былі вельмі актыўнымі, разважалі, задавалі пытанні, усе прысутныя былі ў захапленні.
Нядаўна ў Тамары Пятроўны быў дзень нараджэння. Мне хочацца праз вашу газету павіншаваць яе, пажадаць плёну ў працы, новых тэм i ідэй, новых сяброў i прыхільнікаў яе таленту…
Вось так атрымалася, што дзякуючы Тамары Бунта я зацікавілася вашым выданнем. Мне многае спадабалася на старонках вашай газеты. Я з захапленнем прачытала артыкулы Наталлі Пахамовіч «Читайте книги серьёзные», Таццяны Гатавай «В гости к книгам», «Лекарство для души», Ірыны Бурак «Это только начало» (пра С. Клімковіча), Алены 3аціркі «Книга жива, пока её читают».
Прыцягнуў маю ўвагу артыкул Наталлі Пахамовіч «Эпоха ў гісторыі рэчаў. Яны памятаюць цеплыню рук песняра» пра Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, артыкул таго ж аўтара «I сняцца сны аб Беларусі», у якім ідзе гаворка пра Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы.
Прыцягнуў увагу артыкул Усевалада Тананы «Узнагароды краін свету… падарожнічаюць па Беларусі».
Аўтар артыкула Ірына Бурак «О книгах, о нравственности, о жизни» падзялілася ўражаннямі ад сустрэчы з Мікалаем Чаргінцом у сталічным Доме літаратара. Было прыемна чытаць, што старшыню праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі непакоіць факт скарачэння колькасці бібліятэк у краіне.
Бібліятэка, на яго думку, дае магчымасць чалавеку як атрымліваць адукацыю, так i займацца самаадукацыяй. Сёння адна з галоўных задач — вярнуць павагу да кнігі.
Артыкул Аксаны Курбека «Стваральнікі славянскага пісьменства» быў пpыcвечаны Дню славянскага пісьменства i культуры i Дню святых Кірыла і Mяфoдзiя, дзякуючы якім з’явілася славянская азбука i адпаведна — славянскае пісьменства.
Не пакінулі абыякавымі матэрыял Сяргея Клімковіча «Белое перышко» і артыкул «Роздум пра прыроду Бацькаўшчыны» Канстанціна Карнялюка.
3 захапленнем прачытала матэрыял Сяргея Кірыка «Гальшанскі замак. Гісторыя i легенды княжацкага роду». Сумна, што ад гэтага помніка засталіся только рэшткі… Але i ў такім выглядзе ён вабіць сваімі таямніцамі і легендамі.
Прыцягваюць увагу публікацыі, якія нарадзіліся з жывых i захапляльных гутарак пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі генерал-маёра авіяцыі ў адстаўцы Анатоля Сульянава з Героем Беларусі, народным мастаком Беларусі i СССР, акадэмікам Акадэміі навук Беларусі Міхаілам Савіцкім пад назвай «Моя обязанность — создавать время. Беседы с Мастером».
Не засталіся па-за ўвагай публікацыі Мікалая Шаўчэнкі «Здесь кричат израненные души» пра гісторыю стварэння помніка воінам-інтэрнацыяналістам у Мінску; Святланы Прыходзька «Поехали» пра першага касманаўта Юрыя Гагарына; Сяргея Кірыка «Станислав Ростоцкий. Жизнь без тихих зорь» пра гісторыю стварэння фільма «…А зори здесь тихие» па матывах aповесці Барыса Васільева.
I на заканчэнне я хачу падзякаваць аўтару Наталлi Пахамовіч за артыкул «Дзержинск: храброе сердце воина».
Хочацца пажадаць калектыву рэдакцьі газеты «Белорусская военная газета. Во славу Родины» плёну ў працы, яркіх ідэй, аптымізму, натхнення, удзячных чытачоў. Вы робіце патрэбную справу, выхоўваеце ў чытачоў пачуццё любові i павагі да свайго краю, вучыце не быць абыякавымі адзін да аднаго. Ведаць гісторыю свайго краю, свае карані павінен кожны з нас. I вы нам у гэтым дапамагаеце. Дзякуй вам!
3 павагай Таісія Коцік, загадчык аддзела камплектавання Дзяржынскай РЦБС, фота Яўгена Доўгаля