У Жыровічы плануюць арганізаваць верталётныя пілігрымкі, у Будслаў ужо лятаюць

Источник материала:  
11.05.2017 09:53 — Новости Общества

З пачатку мая жадаючыя наведаць Будслаў і памаліцца Маці Божай Будслаўскай змогуць паляцець туды на верталёце. Падобныя вандроўкі плануюць арганізаваць і ў Жыровічы, распавядае сайт Catholic.by.


Фото: Янина Мельникова

Ініцыятарам новага фармату пілігрымак стала парафія Святых Сымона і Алены ў Мінску. У супрацоўніцтве з Рэспубліканскім Саюзам турыстычных арганізацый плануецца павялічыць зацікаўленасць да Будслава з боку турыстаў, у першую чаргу замежных.

Згодна з пастановай Савета Міністраў ад 15.12.2016, населеныя пункты Будслаў і Жыровічы вызначаны цэнтрамі рэлігійнага турызму ў Беларусі, таму падобныя верталётныя пілігрымкі плануецца арганізаваць таксама і ў Жыровічы, у Ахвотныя наведаць святыню беларускай зямлі - Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр — змогуць зрабіць гэта, паляцеўшы туды на верталёце.


Рэалізоўвае палёты мінскі аэраклуб ДТСААФ. У красавіку адбыліся пробныя палёты па маршруце «Аэрадом Баравая — Будслаў». Замовіць верталёт для пілігрымкі неабходна не пазней за тры гадзіны да планаванага часу вылету.

←ГАИ разрешает ездить на летней резине в майские снегопады

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика