У Бярозаўцы жыхары пратэстуюць супраць скарачэння працы мясцовай лазні

Источник материала:  
05.05.2017 12:24 — Новости Общества

Жыхары горада Бярозаўка абураныя рашэннем Лідскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі скараціць дні працы гарадской лазні. Калі раней яна працавала ў суботу і нядзелю, то з першага траўня будзе працаваць толькі адзін раз на тыдзень — у нядзелю. Прадстаўнікі ЖКГ, якія выйшлі да абураных беразаўчан, патлумачылі такое рашэнне аптымізацыяй працы лазні і эканоміі сродкаў, распавядае Радыё Рацыя.


На стыхійны народны сход, які прайшоў каля самой лазні, прыйшлі некалькі дзясяткаў абураных бярозаўцаў, якія патрабавалі аднавіць ранейшы графік працы і знізіць кошты паслуг, каб вярнуць колькасць наведвальнікаў установы да ранейшага ўзроўню.

— Людзей, якія адпрацавалі па сорак гадоў, пазбавілі адзінага месца, дзе неяк можна падправіць здароўе — лазні. Людзі нікому непатрэбныя. Усё робіцца не для чалавека, а супраць. — Зрабіце два дні. Кошты — 3−4 тысячы. Сюды народу прыйдзе ў тры разы болей. І ізноў вы атрымаеце свае грошы, — кажуць людзі.


Каб паспрабаваць згладзіць канфліктную сітуацыю, якая склалася паміж аматарамі пара і ЖКГ, да незадаволеных жыхароў Бярозаўкі выйшаў старшыня мясцовага гарвыканкама — Валер Яводзік.

— Даведацца меркаванне гараджан — мэта была толькі такая. Я іх пачуў. Мы пагаварылі. Я даведаўся іхныя меркаванні. Яны падобныя да майго. Зараз ёсць загад ЖКГ. Таму трэба шукаць выйсце з гэтай сітуацыі.


Па словах чыноўніка, гэты тыдзень лазня ў Бярозаўцы пакуль будзе працаваць згодна загаду Лідскага ЖКГ — адзін раз на тыдзень, а далей будуць абмяркоўвацца шляхі выхаду з канфліктнай сітуацыі.

←Как "сигаретные" контрабандисты бегают через границу с Литвой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика