У Полацку распачынаецца праект "#ЖываяМова"

Источник материала:  
21.02.2017 07:30 — Новости Общества

У Полацку распачынаецца праект «#ЖываяМова» — шэраг сустрэч з цікавымі людзьмі, якія размаўляюць па-беларуску ў паўсядзённым жыцці. Госцем першай імпрэзы стане пісьменнік Уладзімір Арлоў.

Праект ладзяць да 1155-годдзя Полацка і 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Напрацягу некалькіх месяцаў штотыдзень на сустрэчы будуць запрашаць прадстаўнікоў самых розных прафесій і заняткаў, якія ўласным прыкладам дакажуць, што беларуская мова — жывая.

Сустрэчы будуць пачынацца штоаўторак у 18.30 у кавярні «Раздол» на вуліцы Талстога, 15. Госць першай вечарыны, якая адбудзецца сёння, 21 лютага, — знакаміты пісьменнік, гісторык Уладзімір Арлоў. Ён прэзентуе землякам кнігу «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі».

Праект праводзіцца па ініцыятыве гарадской арганізацыі «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» пры падтрымцы інфармацыйна-культурнага цэнтра «ІніцыАрт».

Уваход на сустрэчы вольны. Больш падрабязная інфармацыя — па тэлефонах: +375 33 366−81−81, +375 29 292−03−28, па пошце: poltbm@gmail.com, а таксама тут і тут.

←Кыргызстан временно закрыл ввоз мяса и молока из Китая

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика