"Стан лепш, чым чакалі". Першы этап рэстаўрацыі ўнікальнага лямуса ў Гродне паспяхова завершаны

Источник материала:  
03.02.2017 07:49 — Новости Общества

Першы этап рэстаўрацыі старога лямуса на тэрыторыі Брыгіцкага кляштара завяршыўся ў канцы 2016 года. Спецыялістам удалося правесці вялікі аб’ём працы па захаванні ўнікальнага драўлянага будынка. Старт другога этапа запланаваны на канец вясны, распавядае hrodna.life.


Фото: Игорь Ремзик, TUT.BY, так лямус выглядаў восенню 2016.

Рэстаўрацыя лямуса пачалася ў кастрычніку 2016 года. Курыруе ўсе працы Міністэрства культуры і спадчыны Польшчы.

«Зрабілі кансервацыю на зіму, далейшыя работы праводзіць ужо нельга. Адрамантавалі падмуркі, ачысцілі ўсё ад постсавецкіх налётаў, закансервавалі дах.

Далей пойдуць драўляныя працы — змена зруба і г. д. Праблем з рэстаўрацыяй няма, прыязджалі спецыялісты з Міністэрства культуры Польшчы, праводзілі абследаванне і аказалася стан крыху лепш, чым мы чакалі", — распавёў ксёндз Аляксандр Сасноўскі, які адказвае за рэстаўрацыю лямуса.


Фото: hrodna.life, так выглядае зараз

Другі этап, які прадугледжвае асноўныя драўляныя працы, намечаны на канец вясны.

За першы этап рэстаўрацыі ніякіх старых і каштоўных для гісторыі знаходак не было.

←В Бресте рабочие вагонного депо обсудили с руководством упавшие зарплаты и принудительные отпуска

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика