Горад, які мы страцілі. Клуб гісторыі Мінска запрашае на сустрэчу пра гістарычны цэнтр

Источник материала:  
23.01.2017 11:13 — Новости Общества

Клуб гісторыі Мінска і Галерэя TUT.BY запрашаюць на сустрэчу «Менскі Мінск у варунках сучаснасці». Тэма: горад, які мы страцілі. Гаворка пойдзе пра гістарычны цэнтр сталіцы.


Фота: Дзмітры Брушко, TUT.BY

На гэты раз тэма клуба гісторыі Мінска будзе прысвечана менавіта Менску — гістарычнаму цэнтру. Ён застаецца маўклівым сведкам гісторыі, штодня знаходзіцца пад ціскам цывілізацыі, церпіць наступствы змены каштоўнасцей

Тэма для размовы — горад, які мы страцілі. Памарым аб тым, як бы маглі выглядаць кварталы гістарычнага цэнтра Мінска. Таксама адбудзецца прэзентацыя навукова-праектных прапаноў Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Асноўны выступоўца — старшыня таварыства Антон Астаповіч, запрошаны эксперт — архітэктар-рэстаўратар Вадзім Гліннік.

Сустрэча адбудзецца 24 студзеня, ў Галерэі TUT.BY (Мiнск, праспект Дзяржынскага, 57, 9 паверх), 19.00

←То мороз, то оттепель. Погода в Витебске на неделю

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика