"Шлях Тызенгаўза". Гродна і Сакулка рыхтуюць трансгранічныя праекты ў сферы турызму

Источник материала:  
29.11.2016 10:01 — Новости Общества

Стварэнне сумесных роварных і турыстычных трас, рамонт і пашырэнне спартовых і культурных аб’ектаў ды пашырэнне турыстычных інфармацыйных цэнтраў - вось кірункі, у якіх хочуць супрацоўнічаць Гродна і Сакулка. Сустрэча, на якой абмяркоўвалі магчымасць сумеснага атрымання грантаў у межах праграм трансгранічнага супрацоўніцтва, прыходзіла ў Сакулцы 16 лістапада, піша hrodna.life.


Гродна і Сакулка хочуць разам падаваць заявы ў Праграму Трансгранічнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Україна 2014−2020.

Адна з ідэй, якія ўжо абмяркоўваюцца — стварэння «Шляху Тызенгаўза», які б аб’яднаў абодва гарады.

Ініцыятарам сустрэчы была бурмістр Сакулкі Эва Кулікоўска. У сустрэчы ўдзельнічалі старшыня Гродзенскага гарадскога савета дэпутатаў Барыс Фёдараў, старшыня турысцка-спартыўнага саюза Сяргей Каляда, а таксама супрацоўнікі гарадской адміністрацыі Сакулкі і дырэктар мясцовага цэнтра спорту і адпачынку.








«У Сакулцы вельмі добры бурмістр, які мае шанец выйграць усе праекты», — сказаў у канцы сустрэчы Фёдараў.

Максімальны кошт кожнага сумеснага праекта можа складаць 2,5 млн еўра. Рэалізацыя можа пачацца ўжо ў 2018 годзе.

←"Он все равно докапывался до правды". В Минске прошел вечер памяти Павла Шеремета

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика