У Гродне адкрыўся новы фастфуд "ПарКінг" з канцэпцыяй сусветных брэндаў
Група маладых гродзенцаў рэалізавала мару і адкрыла ў цэнтры горада незвычайнае кафэ."Фішкай" новага кафэ, якое пазіцыянуе сябе як «street food», стануць стравы на вынас. Спецыяльна запрошаны кухар — член нацыянальнай гільдыі шэф-кухараў Расіі і Украіны Міхаіл Грыгорчык, распрацаваў для гродзенскага «ПарКінга» індывідуальна кожную страву, паведамляет «Твой стыль».
Напрыклад, яго бургеры будуць адрознівацца па складзе ад тыповых.
Пакуль меню ў кафэ класічнае — бургеры, чызбургеры, ролы, бульба фры, нагетсы, цыбулевыя кольцы, піражкі, пончыкі, марозіва і розныя напоі, таксама маецца піва. У далейшым меню будзе пашырацца. Ужо цяпер усё гатуецца на прафесійным амерыканскім абсталяванні. З-за таго, што абсталяванне доўга ішло з ЗША, кафэ адкрылася толькі ў канцы лета.
Цэны ў «ПарКінгу» будуць даступнымі і любы чалавек зможа сабе дазволіць тую ці іншую страву. Наш горад расце, насельніцтва ў тым ліку, і людзі маюць патрэбу ў добрых і даступных месцах, дзе можна будзе перакусіць і прыемна правесці час.
У бліжэйшы час у «ПарКінгу» плануюць распрацаваць спецыяльнае меню для вегетарыянцаў, а таксама дзіцячае і студэнцкае меню. Даступны будзе і Wi-Fi. Час працы ўстановы з 8 раніцы да 12 вечара. Афіцыйнае адкрыццё ўстановы запланавана на верасень.