У Гродне на вулицы Будзёнага знясуць старую краму, каб на яе месцы пабудаваць пяціпавярховік

Источник материала:  
12.08.2016 13:06 — Новости Общества

На вуліцы Будзёнага ў Гродне ў бліжэйшы час знясуць пабудову пачатку 1950-х гадоў. На яе месцы з’явіцца новы жылы дом. Гэты стары будынак быў пабудаваны ў пачатку 1950-х як склад для першай гарадзенскай маслабазы. Апошнім часам ён выкарыстоўваўся рознымі арганізацыямі, у тым ліку ў якасці крамы, распавядае «Твой стыль».


Па праекце, які будуць рэалізоўваць каля года, будаўнікі павінны узнесці тут пяціпавярховы жылы дом з офісамі. Работай займаецца брэсцкая фірма.

«Агарадзілі тэрыторыю, чакаем загаду зверху і будзем зносіць. Пакуль быў час, то прайшліся і паглядзелі будынак — нічога каштоўнага не знайшлі», — распавёў майстар аб’екта. Электрык будоўлі заўважыў на цэгле кляймо 1950-х гадоў. Такая цэгла часта сустракаецца ў пасляваенным Гродне.


Гісторык Андрэй Вашкевіч лічыць, што савецкi будынак меў значэнне, калі знаходзіўся ў той забудове вуліцы, якая існавала да сярэдзіны 2000-х. Зараз знос нічога не зменіць, бо па суседстве і так з большага ўсё знішчылі.

←Музыка, угощения и танцы с ножами. Что будет на празднике корейской культуры у Ратуши

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика