Рэчыцкаму мадэльеру Марыне Далгачовай патрэбна дапамога на аперацыю
Рэчыцкаму мадэльеру-канструктару і фіналістцы конкурса “Мельніца моды-2014” Марыне Далгачовай патрэбна дапамога. 33-гадовай дзяўчыне патрэбны грошы на лекі і аперацыю.
Дзяўчына нарадзілася з цяжкім парокам сэрца: атрэзіяй трыкуспідальнага клапана, а таксама дэфектам міжжалудкавай перагародкі і агульнага перадсэрдзя.
Напрацягу жыцця Марына звярталася ў лепшыя клінікі Мінска і Кіева, якія займаліся кардыяхірургіяй, аднак ёй увесь час адмаўлялі праз складанасць парока і пазней праз узвышэнне лёгкавага ціску (лёгачная гіпертэзія, якая развілася з гадамі праз ўскладненні). Толькі зараз з’явілася магчымасць абследавацца ў Навуковым цэнтры сардэчна-сасудзістай хірургіі імя Бакулева ў Маскве і яго спецыялісты пагадзіліся зрабіць аперацыю Глэна (двунакіраваны кавапульманальны анастамоз).
Для аперацыі і лячэння патрэбны грошы, бо можа настаць неаперабельны перыяд. У якасці медыцынскіх прэпаратаў патрэбен швейцарскі медпрэпарат “Траклір”, які выпускаецца кампаніяй Actelion. Мінімальны кошт за 56 таблетак — 2031 долар. Рынкавы кошт таблетак — 3200 долараў.
Без аперацыі парок можа пагоршыцца і дзяўчына не здолее хадзіць, нармалёва дыхаць і жыць больш-менш прымальным жыццём. У выпадку паспяховасці аперацыі Марына здолее жыць як звычайны чалавек.
Кошт аперацыі складае 4500 тысячы долараў.
Ад сваёй безвыходнасці Марына Далгачова звяртаецца да неабыякавых грамадзян з просьбай дапамагчы ўратаваць яе жыццё і зрабіць яе паўнавартасным чалавекам, бо ўласных сродкаў на аперацыю і лячэнне ў яе не хапае.
Дабрачынныя рахункі ў “Беларусбанку”
для грамадзян Беларусі:
643900136 в ЦБУ № 323 г. Рэчыца — рублі
974900456 в ЦБУ № 323 г. Рэчыца — еўра
840900094 в ЦБУ № 323 г. Рэчыца — долары
для грамадзян Расіі:
6430000000228 в ЦБУ № 323 г. Рэчыца