Памерла Ганна Вольская

Источник материала:  
23.03.2016 12:36 — Новости Общества


23 сакавіка ад анкалагічнай хваробы пайшла з жыцця Ганна Вольская — жонка і прадзюсер вядомага беларускага музыкі Лявона Вольскага.

Памерла Ганна Вольская

Фота з Фэйсбука Ганны Вольскай

Гэтую трагічную навіну паведаміў сайт Беларускай асацыяцыі журналістаў, чыім сябрам была нябожчыца.

Ганна Вольская нарадзілася 11 чэрвеня 1975 года. Скончыла Інстытут культуры. У 1995-1996 гадах працавала ў рэкламным аддзеле легендарнага «Радыё 101.2», дзе і пазнаёмілася з будучым мужам. У шлюбе у іх нарадзілася дачка Адэля, якой сёння споўнілася 18 гадоў.

Ганна пэўны час была дырэктарам гурту N.R.M., з’яўлялася нязменным прадзюсарам музычнага праекта “Крамбамбуля” і сольных альбомаў Лявона Вольскага, выступала суаўтаркай сцэнару, прадзюсарам і нават акторкай у некалькіх праектах для тэлеканала «Белсат» («Снежны завулак», «Назад у будучыню»). Сябра ГА «БАЖ» з 2009 года.

Супрацоўнікі «Беларускіх навінаў» і БелаПАН смуткуюць разам са сваякамі і сябрамі Ганны Вольскай.

Пра час і месца паніхіды і пахавання будзе паведамлена пазней.



←Скончалась Анна Вольская, супруга известного музыканта Лявона Вольского

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика