Тадеуш Кондрусевич призвал верующих молиться, чтобы встреча папы Франтишка и патриарха Кирилла принесла хорошие плоды

Источник материала:  
06.02.2016 14:50 — Новости Общества
Мінск, 6 лютага. Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі, заклікаў "вернікаў і ўсіх людзей добрай волі" маліцца, каб сустрэча папы Францішка і патрыярха Кірыла "прынесла добрыя плёны". Аб гэтым гаворыцца ў звораце, апублікаваным на сайце Рыма-каталіцкага касцёла ў Беларусі catholic.by.

"Столькі часу свет чакаў сустрэчы Рымскага папы і Маскоўскага патрыярха. І вось Бог адорвае нас дарам ласкі іх сустрэчы, якая адбудзецца 12 лютага ў будынку Міжнароднага аэрапорта ў Гаване", — гаворыцца ў звароце.

Як адзначае Кандрусевіч, "сустрэча адбудзецца ў Новым Свеце, які не датычны да балючых падзелаў хрысціянства, што дагэтуль з’яўляюцца незалечанай і крывацечнай ранай на адзіным містычным целе Хрыста". "Менавіта таму Гавана — адпаведная нейтральная пляцоўка для такой важнай і вельмі патрэбнай сустрэчы",— лічыць ён.

"Сучасны свет развіваецца імкліва. Кожны дзень прыносіць усё новыя і новыя выклікі, у тым ліку і маральнага характару. На іх неабходна як мага хутчэй адказваць, бо заўтра можа быць занадта позна. Трэба адказваць супольна, каб адказ быў мацнейшым і пацвярджаў адзінства, — гаворыцца ў звароце. — Падчас сустрэчы сусветных хрысціянскіх лідараў будуць абмеркаваны пытанні ганенняў хрысціян, двухбаковых адносін і міжнароднай палітыкі. Па выніках сустрэчы будзе падпісана супольная дэкларацыя. Сам факт сустрэчы неабходна ацаніць як веху ў адносінах Каталіцкага касцёла і Маскоўскага патрыярхату".

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч упэўнены, што сустрэча "стане новым крокам да ажыццяўлення закліку Хрыста да адзінства хрысціян і надасць яму новы дынамізм". "Яна таксама будзе спрыяць сумеснаму абвяшчэнню Евангелля, абароне хрысціянскіх каштоўнасцяў і будаванню цывілізацыі жыцця, любові і міру. Яна адкрые новую старонку ў адносінах паміж Каталіцкім касцёлам і Праваслаўнай царквой і пакажа свету, што мара святога Яна Паўла II аб тым, каб хрысціянства дыхала двума лёгкімі — Заходнім і Усходнім — ажыццяўляецца", — ліцыць ён.
Андрэй Серада, БелаПАН.
←Хлынут ли в Беларусь ближневосточные беженцы?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика