У Гродне на адно працоўнае месца прэтэндуюць тры чалавекі

Источник материала:  
05.02.2016 12:42 — Новости Общества

Сітуацыя на рынку працы ў Гродне ў студзені і пачатку лютага 2016 мала адрозніваецца ад мінулагодняй. У параўнанні з пачаткам 2015 года ў якасці беспрацоўных зарэгістравана на 122 чалавекі менш, але афіцыйны ўзровень беспрацоўя застаецца ранейшым — 1,3% ад эканамічна-актыўнага насельніцтва, паведамляе «Твой стыль».


Новыя вакансіі з’яўляюцца штодзенна

Сярэднестатыстычны гарадзенскі беспрацоўны — 33-гадовы мужчына, які мае рабочую спецыяльнасць. Суадносіны беспрацоўных: 70% мужчын на 30% жанчын. За студзень 2016 года ў цэнтр занятасці звярнулася 685 чалавек, з іх 613 атрымалі статус беспрацоўнага.

— Сёння ў нас зарэгістравана 2464 беспрацоўных на 800 вакансій. Атрымліваюцца тры чалавекі на адно працоўнае месца, — кажа начальніца ўпраўлення працы, занятасцi i сацыяльнай абароны Гродзенскага гарвыканкама Лілія Санюкевіч. — Усе вакансіі дадаюцца ў базу дадзеных і на сайт гарвыканкама. За студзень дадалося больш за 700 вакансій. У сярэднім у дзень з’яўляецца каля 25 новых.

У цэнтры занятасці могуць навучыць, а могуць перасяліць у веску

Cлужба занятасці акрамя спісу вакансій можа прапанаваць чалавеку, які атрымаў статус беспрацоўнага, бясплатнае праходжанне медкамісіі, а таксама навучанне па спецыяльнасцях: будаўнік, слесар, кіроўца пагрузчыка, цырульнік, кухар, бухгалтар…

— Мы даем магчымасць працаўладкавацца, але шмат залежыць ад жадання чалавека. Зараз 25% беспрацоўных складаюць людзі, якія працавалі на некваліфікаваных пасадах: падсобнік, вартаўнік і г. д. Менавіта з гэтай катэгорыяй ёсць пытанні, многіх даводзіцца адпраўляць на перападрыхтоўку, — кажа Лілія Санюкевіч.


Апошнім часам служба занятасці накіравала на навучанне больш за 150 чалавек. Дарэчы, самыя запатрабаваныя спецыяльнасці на рынку працы ў Гродне на дадзены момант адносяцца да бюджэтнай сфера і, у прыватнасці, медыцыны. На Гродзеншчыне есць раены з недахопам працоўных рэсурсаў. Гэта ў асноўным сельская мясцовасць. У пошуках працы можна туды перасяліцца, вакансіі там прадугледжваюць прадастаўленне жылля.

Прадпрымальнікі спыняюць працу, але ў цэнтр занятасці не ідуць

У параўнанні з іншымі катэгорыямі, прадпрымальнікі вельмі рэдка прыходзяць працаўладкоўвацца ў службу занятасці. У мінулым годзе спынілі дзейнасць ажно 2745 прадпрымальнікаў і толькі 113 з іх прыйшлі сюды шукаць новую працу. За студзень 2016 года ліквідавана 119 ІП, звярнулася за пошукам працы шэсць былых бізнесоўцаў.

Калі адны сканчаюць прадпрымальніцкую дзейнасць, то іншыя толькі пачынаюць. Служба занятасці накіравала групу беспрацоўных на навучанне асновам прадпрымальніцкай дзейнасці.

— Калі беспрацоўны ставіць перад сабой мэту заняцца прадпрымальніцкай дзейнасцю, то ён можа прэтэндаваць на беззваротную субсідыю. Тэрмін навучання — два тыдні. Субсідыя складае 17,5 млн рублёў, але каб яе атрымаць, трэба падаць тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне — бізнэс-план.

←Синоптик: В воскресенье вернется более теплая погода

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика