Віцебскі прадпрымальнік Анар Іваноў скончыў галадоўку

Источник материала:  
20.01.2016 11:26 — Новости Общества

Анар Іваноў меў прэтэнзіі да ЖРЭУ Першамайскага раён, у якога арандуе памяшканне плошчай 18,6 квадратных мэтраў. Паводле ягоных словаў, у квітанцыях на аплату не пазначалася, што гэта грошы за арэнду. І ён не быў упэўнены, што з яго не спагоняць плату яшчэ раз. Падчас галадоўкі яго наведалі прадстаўнікі ЖРЭУ, якія перарабілі ўзор квітанцыяў. І ў абед 19 студзеня ён скончыў галадоўку.


Пытанне наконт атрымання ва ўласнасць памяшкання, дзе раней размяшчалася крама парфюмерыі і касметыкі «Ліза», засталося невырашаным. Анар Іваноў хоча абсталяваць там цырульню. Звярнуўся ў адміністрацыю Першамайскага раёна — каб удакладніць, якія магчымасці мае па законе. Ранейшыя звароты ў гарвыканкам наконт гэтага не прынеслі плёну.


Анар Іваноў правёў апошнія некалькі сутак, праводзячы галадоўку на працоўным месцы. Над уваходам у краму «Ліза» 19 студзеня вісеў плакат са словам «Галадоўка». Але ўнутры было пуста: 45-гадовы прадпрымальнік знаходзіўся дома.

←«ТБМ» собирает подписи за присвоение одной из минских улиц имени Тадеуша Костюшко

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика