З-за трагічнай выпадковасці пайшоў з жыцця былы рэжысёр Мінскага абласнога драмтэатра Мікалай Дзінаў

Источник материала:  
19.11.2015 13:46 — Новости Общества

Мікалай Дзінаў пайшоў з жыцця ў 74 гады. Нарадзіўся ён у Маскве. Сваёй другой радзімай называў Беларусь.


Пра таленавітага творцу гаворыць дырэктар Мінскага абласнога драмтэатра Юры Крывенькі.

— Трагічная выпадковасць. У пятніцу, 13 лістапада, на чыгунцы ў Бабруйску Мікалая Мікалаевіча адкінула парывам цягніка, які праходзіў міма. Смерць наступіла імгненна. Перад гэтым ён доўга хварэў, перанёс аперацыю на апорна-рухальны апарат, — прыгадвае Юры Паўлавіч. — Гэта быў светлы, пазітыўны чалавек, з вялікім жыццёвым досведам. Ён умеў знаходзіць падыходы да людзей, з ім было прыемна гутарыць. У маім сэрцы ён пакінуў светлую паласу.

У Мінскім абласным драмтэатры Мікалай Дзінаў паставіў два дзіцячыя спектаклі: «Цырк, Цырк, Цырк!» і «Балаганчык!».

Яшчэ адзін спектакль «Падобны на Стынга», пастаўлены ім у Маладзечне, зрабіў тэатру гонар. Пастаноўка была прэтэндэнтам на Нацыянальную тэатральную прэмію 2014 года. Яе паказалі на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

— Мікалай Мікалаевіч хапаўся за жыццё. Апошнія яго праекты — пра жыццё, пра лёсы людзей. Мяне засмучае, што такі чалавек ад нас пайшоў. Аднак пасля зыходу такіх людзей застаецца светлае.

У кастрычніку 2013 года тагачасны мастацкі кіраўнік Мінскага абласнога драмтэатра Мікалай Дзінаў святкаваў 55-годдзе ў тэатральным жыцці. Тады «РГ» задавала яму пытанне «Што вы можаце назваць самым вялікім узлётам і самым вялікім падзеннем свайго жыцця?» Мікалай Мікалаевіч адказаў так:

— Ведаеце, у мяне яшчэ не было ўзлётаў. Гэта так, планаванне над зямлёй. Але і падзенняў не было. Разумееце, тэатр — гэта пераадоленне. І ў першую чаргу сябе. Трэба ўсё з сябе пачынаць. Дзякуй, што жыццё мяне так памяла, затое зрабіла тым, кім я ёсць.

←В Могилеве активист БСДП (Грамада) просит наказать милиционеров

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика