"Мова TUT" адсвяткуе народзіны з "Фрашкамі ды пляшкамі" Севярына Квяткоўскага і дуэтам Naka Piano

Источник материала:  
12.11.2015 13:59 — Новости Общества
Клуб аматараў беларускамоўнай камунікацыі «Мова TUT» 17 лістапада адзначыць свой першы дзень народзінаў. Запрашаем на свята ўсіх, хто быў з намі гэты год, а таксама ўсіх ахвочых далучыцца. Ствараць святочны настрой будзем разам з літаратарам і журналістам Севярынам Квяткоўскім і дуэтам Naka Piano.


Севярын Квяткоўскі прэзентуе сваю кніжку жыццёвых баек «Фрашкі ды пляшкі», героі якой жывуць вакол нас. Госць клуба працягвае калекцыянаваць забаўныя гісторыі з жыцця, таму прыходзьце і распавядайце разам з намі. Музычную частку вечарыны забяспечыць добра знаёмы наведнікам Клуба дуэт Насты Шпакоўскай і Іріны Кліменка Naka Piano.

Пад час вечарыны пройдзе конкурс віншавальных чатырохрадкоўяў з сувенірамі ад TUT.BY. І як кожны прыстойны дзень народзінаў, так і народзіны Клуба «Мова TUT» не абыйдуцца без торта і гарбаты.

Запрашаем усіх на нашае свята ў аўторак, 17 лістапада, а 19-й гадзіне ў Галерэю TUT.BY (ст.м. Міхалова, праспект Дзяржынскага, 57, 9 паверх). Уваход вольны, кавалак торта бясплатны!

Прыходзьце з дзеткамі! Нашыя партнёры — сямейны клуб Global Child забяспечыць цікавы вечар і для малых.

Першая сустрэча Клуба «Мова TUT» прайшла 12 лістапада 2014 года. З таго часу раз на два тыдні ў Галерэі TUT.BY збіраюцца аматары беларускамоўнай камунікацыі. У першым сезоне тэмы сустрэчаў і камунікацыйныя сітуацыі будаваліся вакол тэмы выяўленчага мастацтва. У новым сезоне ў цэнтры ўвагі Клуба — літаратура. Бліжэйшыя сустрэчы да канца года адбудуцца 17 і 24 лістапада, а таксама 8 і 22 снежня.

Дзякуючы партнёрам «Мовы TUT» — камандзе праекта «Знайдзі сваіх» — у наведнікаў сустрэчаў не толькі ёсць магчымасць пабавіцца ў беларускія настольныя гульні, але і спазнаваць фізіку па-беларуску ў часе сустрэчаў «Папулярная навука па-беларуску». Бліжэйшыя навуковыя сустрэчы адбудуцца 19 лістапада, а таксама 1 і 17 снежня.


Міжнародны дзіцячы адукацыйны Клуб Global Child прапануе якасную і сучасную адукацыю. Праграмы Клуба адаптаваныя да патрэбаў 21-га стагоддзя і дазваляюць правільна сфарміраваць асобу дзіцяці. Сучасныя матэрыялы і крыніцы інфармацыі, пільна адабраны калектыў выкладчыкаў, а таксама методыкі, распрацаваныя на падставе лепшых сусветных праграм адукацыі.

Далучайцеся да Клуба «Мова TUT» у сацыяльных сетках Facebook і «Вконтакте».

←В Минский горсуд поступило уголовное дело о жестоком убийстве в Шабанах строителя

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика