На сайце "Звязды" з'явіліся артыкулы на кітайскай мове. Першыя тэксты - пра Святлану Алексіевіч

Источник материала:  
09.11.2015 14:30 — Новости Общества

На сайце газеты «Звязда» з’явіўся незвычайны раздзел. Пад агульнай рубрыкай «Весткі з Кітая» друкуюцца навіны з усходняй краіны, перакладзеныя на беларускую мову. Там жа можна знайсці нават артыкулы на кітайскай мове. Той, хто сябруе з іерогліфамі, можа даведацца, што пісалі кітайскія СМІ пра Нобелеўскую прэмію Святланы Алексіевіч.

TUT.BY пацікавіўся ў прадстаўнікоў беларускамоўнага выдання, як сталася, што на старонках сайта «Звязды» з’явілася «кітайская» старонка.

Высветлілася, што ў пачалося ўсё ў кастрычніку, у Пекіне, дзе «вядучыя СМІ Беларусі — газеты „СБ. Беларусь сегодня“, „Звязда“ і БелТА — падпісалі мемарандумы аб узаемаразуменні і супрацоўніцтве з рэдакцыяй газеты „Жэньмінь жыбаа“». Інфармацыя пра гэта змяшчаецца на сайце «Звязды».


Як патлумачыў намеснік рэдактара «Звязды» Мікалай ЛІтвінаў, беларускае выданне абменьваецца матэрыяламі з кітайскай газетай.

— Мы дасылаем артыкулы нашых карэспандэнтаў пра Беларусь — яны з’яўляюцца на сайце «Жэмінь Жыбаа», арыгінальныя артыкулы іх карэспандэнтаў з’яўляюцца ў нас. Адзін з апошніх — пра візіт кіраўніка КНР у Сінгапур. Такія матэрыялы перакладаюцца на беларускую мову.

Акрамя таго, сёння на сайце «Звязды» кідаюцца ў вочы адразу некалькі перадрукаў з кітайскіх СМІ на кітайскай мове. Усе яны на тэму Нобелеўскай прэміі Святланы Алексіевіч.

— Так, частка матэрыялаў на кітайскай мове. У нас існуе інстытут Канфуцыя і ёсць карыстальнікі, якія зараз у беларускім сегменце маюць магчымасць пачытаць артыкулы на кітайскай мове. Праэкту літаральна некалькі тыдняў, гэта яшчэ тэставы перыяд. Пра вынікі можна будзе казаць праз больш працяглы тэмін, — адзначыў Мікалай Літвінаў.


Што датычыцца друкаванай «Звязды», то нас упэўнілі: матэрыялы на кітайскай мове ў самой газеце з’яўляцца не будуць:

— Як вы ведаеце, «Звязда» друкуе артыкулы толькі на беларускай мове, для кітайскай выключэння не будзе.

←На этой неделе синоптики прогнозируют теплую ветреную погоду с дождями

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика