Раптоўна памёр грамадскі лідар Баранавіч Віктар Сырыца

Источник материала:  
09.11.2015 11:02 — Новости Общества

Старшыня Баранавіцкай суполкі Таварыства беларускай мовы быў душой горада. Колькі ён помнікаў паставіў, колькі сустрэч у школах арганізаваў, колькі людзям дапамог уладкавацца. А колькі было ў яго ў планах!


Фото с сайта nn.by

Сэрца ў яго раптоўна спынілася раніцай 9 лістапада на пероне Цэнтральнага вакзала горада.

Дактары рэанімабіля, якія прыбылі на месца здарэння, не здолелі выратаваць спадара Сырыцу.

У 2006 годзе яго звольнілі з работы ў вучылішчы, дзе ён выкладаў, за падтрымку апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты. Ён не склаў рук.

Пражыў ён 62 гады. Памяць пра яго будзе добрая.

←Что влияет на привычки белорусских покупателей?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика