У Гродна адкрылi крызiсны пакой для мужчын - сямейных скандандалiстаў

Источник материала:  
04.11.2015 10:09 — Новости Общества
Фото: Александр Васюкович, TUT.BY

У Гродне адкрыўся першы ў вобласці так званы крызісны пакой для мужчын, якія дапускаюць гвалт у сям'і.

Дагэтуль у абласным цэнтры адкрылі крызісны пакой для жанчын, якія пацярпелі ад сямейнага гвалту. Ён бясплатна прадастаўляецца для часовага пражывання тэрмінам да дзесяці сутак. Пры гэтым дапамагаюць і ў пераездзе туды — зноў жа бясплатна. Патэлефанаваўшы па нумары 8−0152−960−500, можна на канфідэнцыяльнай аснове атрымаць дапамогу псіхолага. Акрамя таго, аказваюць адрасную сацыяльную дапамогу, праводзяць юрыдычнае кансультаванне.

Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна горада Гродна сумесна з раённым аддзелам унутраных спраў на гэтым не спыніліся і адкрылі пакой псіхалагічнай дапамогі мужчынам з агрэсіўнымі паводзінамі ў сям'і - каб не проста асуджаць, ізаляваць, садзіць у турму такіх людзей, а паказаць ім альтэрнатыўную мадэль паводзінаў, якую захочацца прымяніць у сваім жыцці.

У мужчынскім крызісным пакоі ўжо адбылася першая сустрэча з дзевяццю гродзенцамі, якія стаяць на ўліку ў міліцыі як сямейныя скандалісты. Ім прапануюць спецыялізаваную дапамогу, каб яны адмовіліся ад агрэсіўных паводзін і змянілі жыццё — і ўласнае, і, зразумела, членаў сваёй сям'і. Карэкцыйныя заняткі будуць і індывідуальныя, і групавыя. Пры гэтым псіхолагі, мужчына і жанчына, абавязкова працуюць у пары, што звязана з асаблівасцямі правядзення псіхалагічнай карэкцыі пры такім тыпе праблем. На першым этапе дапамога будзе скіравана на тое, каб мужчына спыніў праявы гвалту і ўсвядоміў наступствы сваіх дзеянняў, спачуваў сваякам. А на другім, больш працяглым, этапе мужчыну навучаць кантраляваць свае паводзіны.

Такая мадэль псіхалагічнай дапамогі, безумоўна, спрацоўвае не заўсёды, але, як сведчыць сусветная практыка, яна даволі эфектыўная. У далейшым гэты вопыт мяркуецца распаўсюдзіць на іншыя раёны вобласці.

Дапамога сямейнага псіхолага абсалютна бясплатная і канфідэнцыяльная.

Нумары кантактных тэлефонаў: 8 (0152) 73-03-86, 8 (0152) 72-33-34.

←В Борисове задержаны подозреваемые в незаконной перепродаже квартир

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика