Фотафакт: у Гродне з'явіліся першыя вулічныя трэнажоры

Источник материала:  
28.10.2015 11:34 — Новости Общества

Каля месяца таму ва ўрочышчы Пышкі, каля крытага хакейнага манежа, з’явіліся першыя ў горадзе вулічныя трэнажоры, пiша «Твой стыль».


У суседніх краінах, а таксама ў Мінску, вулічнымі трэнажорамі карыстаюцца ўжо даўно. У Гродне яны яшчэ толькі з’явіліся і пакуль вялікай цікавасці сярод жыхароў горада не выклікалі. Відаць, гарадзенцы яшчэ не паспелі іх выпрабаваць з-за месца знаходжання: трэнажоры паставілі на «закрытай» тэрыторыі ля крытага хакейнага манежа, дзе раней быў дзіцячы летнік «Юныя касманаўты».

Ахоўнікі аб’екта расказалі, што трэнажоры прадугледжаны перадусім для спартсменаў, якія штодня трэніруюцца ў манежы. Але і ад звычайных наведвальнікаў яны не закрыты. Брама аб’екта штодня адчынена, скарыстацца можа кожны, хто ведае пра іх існаванне.

















Заказчыкам трэнажораў выступіў гарадзенскі Цэнтр алімпійскага рэзерву па хакеі з шайбай, якому належыць трэніровачная база. Калі гараджане выпрабуюць гэтыя трэнажоры, можна будзе гаварыць пра тое, ці ёсць патрэба ўсталёўваць такія ж у дварах у спальных раёнах.

Размовы пра тое, каб усталяваць у мікрараёнах Гродна вулічныя трэнажоры, вяліся яшчэ ў чэрвені 2015 года. Тады акурат прыводзіўся прыклад літоўскіх гарадоў, у тым ліку Коўна, дзе такая інфраструктура была створана з фінансавай падтрымкай Еўрасаюза.

←"Белавиа" завершит ребрендинг летом 2016 года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика