Валанцёраў запрашаюць добраўпарадкаваць сядзібу батаніка Адамава пад Віцебскам

Источник материала:  
11.09.2015 09:24 — Новости Общества

У вёсцы Вялікія Лётцы 12 верасня адбудуцца суботнік і экскурсія для ўсіх жадаючых. Імпрэзу ладзяць выпускнікі курсаў культурніцкіх мэнэджараў Interhistory разам з супрацоўнікамі мясцовай школы-інтэрната, паведамілі TUT.BY арганізатары.


Экскурсію па Вялікіх Лётцах (пачатак — у 12.30) правядзе мясцовы краязнаўца і дырэктар школы-інтэрната Міхаіл Дук. Вёска вядома тым, што на пачатку ХХ стагоддзя тут жыў і працаваў вядомы беларускі батанік Уладзімір Адамаў. Госці ўбачаць рэліктавыя расліны, якія ён пасадзіў, рэшткі старой брукаванай дарогі, сядзібны дом, што належаў навукоўцу.

А 14-й пачнецца добраўпарадкаванне прысядзібнай тэрыторыі і самога будынка. Завершыць свята выступ вядомага сталічнага фольк-гурта Vuraj. Канцэрт адбудзецца у 15.30 у актавай залі школы-інтэрната.

Удзел вольны. Збор — на аўтастанцыі ў Вялікіх Лётцах. З сабой пажадана прывезці падарункі для выхаванцаў школы-інтэрната (канцылярскія прыналежнасці, цацкі і г. д.). Дабрацца да месца можна на аўтобусе Віцебск — Вялікія Лётцы. Ён адпраўляецца з аўтавакзала ў 11.40.

Кантактная асоба — Стась Сілка, ягоны тэлефон: +375−29−292−03−28.

←В Слуцке в машине, брошенной на стоянке, милиция нашла две тонны мака

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика