Немцы ў 1915 паводзілі сябе ў Гродна быццам японскія турысты сто гадоў пазней. Яны фатаграфавалі ўсё, што бачылі, бо ўвесь усходнееўрапейскі горад быў для іх вялікай цікавосткай. Дзякуючым ім, мы сёння маем мноства здымкаў таго часу, піша «Твой стыль».
2 і 3 верасня 1915 года ішлі не асабліва зацятыя, але крывавыя баі за горад-крэпасць Гродна, які да таго часу расійскае камандаванне перастала лічыць крэпасцю і збольшага эвакуявала. Некалькі палкоў аднак засталіся ў ваколіцах і ранкам 3 верасня нават контратакавалі прыснулых у цёплых дамах немцаў. Тыя панеслі адчувальныя страты, але хутка арганізаваліся і канчаткова высціснулі з горада расійскую армію. Яшчэ некалькі тыдняў Гродна заставаўся прыфрантавым горадам з тысячамі ваенапалонных, параненымі, бежанцамі.
Нямецкія афіцэры з захапленнем кінуліся фатаграфаваць усходнеўрапейскі горад. Іх цікавіла ўсё — і ўмацаванні Гродзенскай крэпасці, і яўрэйскіх гандляроў на Сенным рынку, і праваслаўныя саборы. Таму ўжо вельмі хутка ў Германію пацякла цэлая плынь паштовак-фотаздымкаў з немцамі на фоне гродзенскіх будынкаў, або проста будынкаў з пазначанымі крыжыкам вокнамі. Так нямецкія вайскоўцы пазначалі кватэры, дзе яны спыніліся на пастой пасля бітвы за Гродна.
Дзякуючы гэтым фотаздымкам можна дакладна ўявіць, як выглядаў Гродна роўна сто гадоў таму — у першы тыдзень нямецкай акупацыі.