Ці дапаможа Баранавіцкі рэгіён краіне з нафтай і газам?
03.08.2015 19:44
—
Новости Общества
Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз заклікаў да пошукаў на тэрыторыі Беларусі карысных выкапняў, піша intex-press.
- Я проста не веру, што ў нас няма вялікіх аб'ёмаў нафты і што ў нашых нетрах адсутнічае прыродны газ, - заявіў 30 ліпеня кіраўнік дзяржавы. - На падобных тэрыторыях у Расіі і іншых краінах здабываецца нямала нафты і прыроднага газу, а таксама каштоўных металаў - тое, што стварае грунт дабрабыту і ўстойлівасці эканомікі кожнай дзяржавы.
Журналісты паспрабавалі высветліць, чым багатыя землі Баранавіцкага раёна. Ці магчыма каля нашага гораду адшукаць нафту, газ ці золата?
- На жаль, наш рэгіён бедны на карысныя выкапні, - патлумачыў начальнік Заходняй пошукавай здымачнай партыі Мікалай Міхадзюк. Па яго словах, у Баранавіцкім раёне можна знайсці пясчана-жвіровую сыравіну, торф і прэсную ваду, а вось нафту, прыродны газ і каштоўныя металы - наўрад ці.
Ёсць у нас і сваё багацце – вада, але, як тлумачыць геолаг, і тут не ўсё так гладка.
- У нас шмат добрай вады, але з высокім утрыманнем жалеза. Гэта не небяспечна, але прадаваць яе на рынку не атрымаецца, бо па еўрапейскіх стандартах вада павінна быць непамякчаная і нежалязіраваная, - патлумачыў Мікалай Міхадзюк.
Чытайце таксама:
В Барановичах осудили водителя, ударившего сотрудника ГАИ головой в лицо
Белорусы не следуют призыву "Купляйце беларускае!"
Инстаграм: У каких памятников и в каких позах фотографируются в Барановичах