Гісторык: Для новай эксгумацыі ў Курапатах навуковых абгрунтаванняў няма

Источник материала:  
30.07.2015 11:09 — Новости Общества
Кіраўнік міжнароднай праваабарончай арганізацыі "Мэмарыял" Ігар Кузьняцоў зладзіў у Курапатах прэсавую канфэрэнцыю з нагоды плянаў эксгумацыі, прапанавай уладамі Польшчы і Беларусі.


Фото: Евгений Ерчак, TUT.BY

Ігар Кузняцоў: "Да 90% пахаваных у Курапатах (а гэта 510 упадзінаў і магілаў) прыпадае на 1937-38 гады. Пра гэта сведчаць дзве эксгумацыі, якія праводзілі дзяржаўныя ўрадавыя камісіі ў 1988 і 1997 гадах. Навуковыя высновы гэтых эксгумацый такія, што ў гэтых магілах пахаваныя цывільныя беларускія грамадзяне. Таму выклікае непаразуменне ініцыятыва ўладаў Польшчы правесці чарговую эксгумацыю ў Курапатах з мэтай пошуку пахаванняў людзей з так званага "Беларускага катынскага спісу".

Паводле Ігара Кузняцова, спачатку неабходна правесці навуковую даследчую працу. Ня выключана, што ахвяры катынскага спісу пахаваныя ў іншых месцах расстрэлаў, напрыклад, у Лошыцы ці Парку Чалюскінцаў.

Падчас папярэдніх дзвюх эксгумацый у Курапатах рэштак жыхароў Заходняй Беларусі і Польшчы, якія маглі б быць з Беларускага катынскага спісу, ня выявілі. Таму, лічыць Ігар Кузьняцоў, новая эксгумацыя можна даць падставу ўладам Беларусі назаўжды закрыць тэму Беларускага катынскага спісу.

Подобнае меркаванне і ў прадстаўніцы ініцыятывы "За ўратаванне Курапатаў" Ганны Шапуцька:

"Пры цяпершняй уладзе праўды пра Курапаты, пра Беларускі катынскі спіс дамагчыся будзе немагчыма. І таму зараз гэта рабіць ня мае сэнсу і нават небяспечна".

Правядзенне новай эксгумацыі абмяркоўвалася на сустрэчы польскай урадавай камісіі "Рада аховы памяці барацьбы і пакутніцтва" з прадстаўнікамі ўлады Беларусі і грамадзкімі арганізацыямі. Пры гэтым, паводле Ігара Кузняцова, на сустрэчу не запрасілі беларускіх навукоўцаў, што праводзілі папярэднія эксгумацыі.

"Гэтыя акалічнасці выклікаюць непаразуменні і пытанні. Мы, навукоўцы, якія шмат гадоў вывучаем гісторыю сталінскіх рэпрэсій у Беларусі, даследуем курапацкія пахаванні, ня супраць ініцыятывы польскага боку, - мы таксама зацікаўленыя ў пошуках праўды. Таму лічым, што спярша трэба ўшанаваць памяць загінулых у Курапатах мэмарыялам і пачаць навукова-даследчую працу", - лічыць Ігар Кузняцоў.
←Белорусские таможенники пресекли попытки перемещения наркотиков и психотропов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика