На Віцебшчыне за затрымку выплаты заробкаў звольнілі 5 кіраўнікоў

Источник материала:  
29.07.2015 08:56 — Новости Общества
Па дадзеных на май, на Віцебшчыне за затрымку выплаты заробкаў звольнілі 5 кіраўнікоў арганізацый, паведамляе газета "Звязда".

Пратэрмінаваную запазычанасць па выплаце заробкаў у рэгіёне мелі 175 арганізацый на агульную суму 96655,8 мільёна рублёў. Амаль ўсе даўжнікі (164) — арганізацыі аграпрамысловага комплексу.

За несвоечасовы разлік з работнікамі да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнулі старшынь райвыканкамаў і іх намеснікаў у 12 раёнах, а таксама чыноўнікаў Віцебскага гарвыканкама. 5 кіраўнікоў знялі з пасады.

Сярэднямесячная зарплата ў Прыдзвінскім краі ў маі склала 5,8 мільёна рублёў.

Найбольшы заробак мелі будаўнікі — больш за 6,8 мільёна рублёў. У бюджэтнікаў — каля 4,7 мільёна, працаўнікоў вёскі — прыкладна 4,5 мільёна. На прамысловых прадпрыемствах сярэдні заробак — больш за 6,5 мільёна, ў сферах транспарту і сувязі, гандлю — пад 5,4 мільёна.

Рост заробкаў ў маі ў адносінах да студзеня павялічыўся ў сярэднім на 565 тысяч рублёў (на 10,6%).
←15-летнему Ивану Грушо требуется операция в испанской клинике

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика