У аварыйны будынак былога кляштара кармелітаў у Глыбокім лазяць дзеці і ўсе цікаўныя
06.07.2015 14:51
—
Новости Общества
Будынак колішняга кляштара кармелітаў перажыў ці не шэсць зменаў улады ў Глыбокім, выстаяў і дайшоў да нашых дзён. Аднак сёння ён стварае рэальную небяспеку для людзей, якія імкнуцца зайсці ўнутр.
Будынак парос дрэвамі, мае прабіты дах, але насуперак законам фізікі яшчэ стаіць. І цікавіць шмат каго з мясцовых жыхароў і гасцей: ці можна туды патрапіць, а што там унутры?
Мясцовыя маладзёны, каб адказаць на гэтыя пытанні, вырашылі не лазіць праз вузкія адтуліны, а прабіць сабе дарогу. Прыкладна месяц таму яны адбілі шчыт, які блакіраваў уваход у аварыйны будынак. І зараз ён адчынены, унутр лазяць ўсе, хто хоча.
Надпісы "Стой! Опасная зона" не спыняюць цікаўных. Толькі ці задумваюцца шукалькі прыгодаў, што зайшоўшы аднойчы ў будынак з амаль 300-гадовай гісторыяй, можна адтуль ужо не вярнуцца? Бо стан яго сапраўды крытычны: пашкодшаныя скляпенні, прабітыя перакрыцці, зламаная страха.
Ці ведаюць бацькі, дзе вабяць час дзеці падчас школьных канікул? І каго потым зробяць вінаватым, калі хтосьці пакалечыцца ці здарыцца больш страшная трагедыя?..