Яша і яго "Яшызмы". "Беларускі" кітаец Яша Ван піша вершы на беларускай мове
30.06.2015 21:34
—
Новости Общества
Яша Ван (сапраўднае імя Ван Шывей) жыве ў Мінску ўжо дзевяць гадоў: ён застаўся ў Беларусі пасля заканчэння факультэта міжнародных адносін БДУ. Цяпер Яша вучыцца ў аспірантуры, выкладае кітайскую мову на сваім "родным" факультэце, займаецца рэпетытарствам (вучыць кітайскай мове дзяцей і дарослых), праводзіць заняткі па маляванні, мастацтву арыгамі і скульптуры з дзецьмі. Ён піша вершы на беларускай мове і сінквэйны, а яшчэ вядзе старонку "УКантакце" пад назвай "Маналогі Яшы", дзе разважае пра жыццё, вучобу, любоў і радзіму. Прычым робіць гэта ў прыгожай алегарычнай форме і з глыбокай мараллю…