Капліцу ў памяць ахвяр вайны пабудавала ў Міёрах жыхарка Масквы

Источник материала:  
11.05.2015 09:22 — Новости Общества
Капліцу ў памяць ахвяр вайны пабудавала ў Міёрах ураджэнка Віцебшчыны, а цяпер жыхарка Масквы.

Пры вызваленні Міёршчыны загінулі 5356 чалавек, яшчэ тысячы партызан, падпольшчыкаў, мірных жыхароў былі спалены, павешаны і расстраляны акупантамі. Яны пахаваны ў брацкіх магілах і паасобку. На цэнтральнай плошчы ў райцэнтры ляжыць прах 225 чалавек.

Увекавечыць іх памяць пажадала жыхарка Масквы Тамара Ляхава. Яна некалі працавала ў Міёрах, прыкіпела душой да горада і людзей.

Капліца знаходзіцца на плошчы Паўшых барацьбітоў. Асвяціў яе протаіерэй Віктар Вабішчэвіч. У Дзень Перамогі тут адбылася служба ў памяць пра загінулых.
←Дайджесты. Анонсы. Даты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика