"Мова TUT". Пра журналістаў, журналістыку і прафесійную кухню. Ужо ў сераду

Источник материала:  
05.05.2015 18:09 — Новости Общества
Фото с сайта budzma.org
Апынуўшыся пасярод некалькіх прафесійных журналісцкіх святаў - Сусветнага дня свабоды друку, Дня друку і Дня работнікаў радыё і тэлебачання - клуб "Мова TUT" вырашыў правесці майстар-клас для тых, хто марыць пра гэтую прафесію, а таксама тых, хто кожны дзень сочыць за інфармацыяй.

Хто становіцца журналістам і як ім стаць, ці абавязкова вучыцца на журфаку, як змяніліся патрабаванні да журналістаў з цягам тэхнічнага прагрэсу, як чытаць СМІ і як удзельнічаць у жыцці сродкаў масавай інфармацыі, - пра гэта і ня толькі распавядуць акулы беларускай журналістыкі - галоўны рэдактар Беларускага партала TUT.BY Марына Золатава і карэспандэнт BBC у Беларусі, рэпарцёр, потым намесніца галоўнага рэдактара радыёстанцыі “Беларуская Маладзёжная”,  рэдактарка аднайменнай газеты Таццяна Мельнічук.

Суарганізатарам сустрэчы з'яўляецца каманда праекта "Знайдзі сваіх", якая запрашае ўсіх ахвотных пабавіцца ў беларускія настольныя гульні. Мы запрашаем дарослых з дзеткамі, якімі будуць апекавацца спецыялісты сямейнага клуба Global Child.

Пачатак сустрэчы ў сераду, 6 траўня а 19й гадзіне ў Галерэі TUT.BY (праспект Дзяржынскага, 57, 9 паверх). Уваход - вольны!

Партнёр праекта: каманды праектаў "Знайдзі сваіх" і "Шукай.BY".


Міжнародны дзіцячы адукацыйны Клуб Global Child прапануе якасную і сучасную адукацыю. Праграмы Клуба адаптаваныя да патрэбаў 21 стагоддзя і дазваляюць правільна сфарміраваць асобу дзіцяці. Сучасныя матэрыялы і крыніцы інфармацыі, пільна адабраны калектыў выкладчыкаў, а таксама методыкі, распрацаваныя на падставе лепшых сусветных праграм адукацыі.

←Бывший директор пинской школы, получивший 4 года за растление школьниц, вновь предстанет перед судом

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика