У Мінску прайшла штогадовая акцыя «Чарнобыльскі шлях» (фотарэпартаж)

Источник материала:
26.04.2015 18:48 — Новости Общества

Традыцыйнае шэсце, прысвечанае аварыі на Чарнобыльскай АЭС прайшло сёння ў Мінску па вуліцы Сурганава да капліцы ў гонар іконы Божай Маці «Адшуканне загінулых».  Арганізатарам выступіў саюз дэмакратычных сіл.

У Мінску прайшла штогадовая акцыя «Чарнобыльскі шлях» (фотарэпартаж)

У 14 гадзінаў ля кінатэатру «Кастрычнік» ужо даволі людна. Дэманстранты размяшчаюць палітычныя транспаранты і плакаты. Асноўныя лозунгі падзеі: «Не расійскай ядзернай пагрозе» і «Свабоду Кірылу Сілівончыку». Удзельнікі вывешваюць бел-чырвона-белыя сцягі, ёсць і ўкраінскія. Нехта спявае, размаўляе і нават робіць сэлфі. Былі заўважаны апазіцыйныя актывісты і палітыкі: Віталь Рамашэўскі, Аляксей Янукевіч, Дзяніс Садоўскі, Алесь Лагвінец, Юрась Губарэвіч Эдуард Лобаў, Мікола Дземідзенка, а таксама Уладзімір Някляеў. На пачатак шэсця ў акцыі прымае ўдзел каля 400 чалавек.

У Мінску прайшла штогадовая акцыя «Чарнобыльскі шлях» (фотарэпартаж)

У Мінску прайшла штогадовая акцыя «Чарнобыльскі шлях» (фотарэпартаж)

У Мінску прайшла штогадовая акцыя «Чарнобыльскі шлях» (фотарэпартаж)

У Мінску прайшла штогадовая акцыя «Чарнобыльскі шлях» (фотарэпартаж)

У Мінску прайшла штогадовая акцыя «Чарнобыльскі шлях» (фотарэпартаж)

У Мінску прайшла штогадовая акцыя «Чарнобыльскі шлях» (фотарэпартаж)

У Мінску прайшла штогадовая акцыя «Чарнобыльскі шлях» (фотарэпартаж)

Калона шэсця рухалася ў бок Акадэміі мастацтваў, а потым па вуліцы Сурганава да Парка дружбы народаў, дзе знаходзіцца капліца. Дэманстранты выкрываюць палітычныя лозунгі: «Не АЭС у Беларусі!», «Жыве Беларусь», «Слава Україні! Героям слава!». Апошнія ўжо сталі традыцыйнымі для акцый апазіцыі. Шэсце суправаджалі супрацоўнікі міліцыі.

У Мінску прайшла штогадовая акцыя «Чарнобыльскі шлях» (фотарэпартаж)

У Мінску прайшла штогадовая акцыя «Чарнобыльскі шлях» (фотарэпартаж)

У Мінску прайшла штогадовая акцыя «Чарнобыльскі шлях» (фотарэпартаж)

У Мінску прайшла штогадовая акцыя «Чарнобыльскі шлях» (фотарэпартаж)

У Мінску прайшла штогадовая акцыя «Чарнобыльскі шлях» (фотарэпартаж)

У Мінску прайшла штогадовая акцыя «Чарнобыльскі шлях» (фотарэпартаж)

У Мінску прайшла штогадовая акцыя «Чарнобыльскі шлях» (фотарэпартаж)

У Мінску прайшла штогадовая акцыя «Чарнобыльскі шлях» (фотарэпартаж)

У капліцы ў гонар іконы Божай Маці «Адшуканне загінулых» арганізатары прапанавалі ўшанаваць загінуўшых хвілінай маўчання. А потым Аляксей Янукевіч і Віталь Рамашэўскі выступілі з прапановамі прыняць рэзалюцыю супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС, вывядзення расійскіх самалётаў з ядзернымі снарадамі. Акцыя скончылася запальваннем свечак. Па інфармацыі праваабаронцаў, затрымана каля 3 чалавек.

У Мінску прайшла штогадовая акцыя «Чарнобыльскі шлях» (фотарэпартаж)

У Мінску прайшла штогадовая акцыя «Чарнобыльскі шлях» (фотарэпартаж)

У Мінску прайшла штогадовая акцыя «Чарнобыльскі шлях» (фотарэпартаж)

У Мінску прайшла штогадовая акцыя «Чарнобыльскі шлях» (фотарэпартаж)

Аўтар: Павел Аксіновіч; фота аўтара. 

21.by  
←Лукашенко о декрете № 3: Мы людям показали — каждый должен трудиться

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика