"Мова TUT" пра турыстычны рыштунак, вандроўкі і беларускія цікавосткі, - як гэта было
11.04.2015 12:57
—
Новости Общества

Фото: Алена Андреева, TUT.BY

Традыцыйны слоўнік з загадкамі і цікавосткамі падрыхтавала і прэзентавала каманда праекта "Знайдзі сваіх".


Як скласці маршрут выходнага дня, дзе адпачыць у Беларусі, што ўзяць з сабою, чаму камунікацыя з мясцовым насельніцтвам у кожным кутку Бацькаўшчыны - ключ да найцікавейшых месцаў, - распавядалі Максім Чарняўскі, гісторык, археолаг, скаўт і вандроўнік, супрацоўнік Інстытута Гісторыі НАН Беларусі, а таксама перакананы аўтаспыншчык, журналіст і фрылансер Аляксандр Гойшык.

Традыцыйна для аматараў настольных гульняў былі даступныя беларускія настолкі.

А творча-адукацыйныя заняткі для дзетак Клуба "Мова TUT" правялі выкладчыкі сямейнага цэнтра Global Child. Дзеткі не толькі спявалі, малявалі, вучылі англійскую, але і рыхтаваліся да Вялікадня - зляпілі яйкі, зрабілі пад іх кошыкі і ўсё ўпрыгожылі.
