На Камароўцы прадаюць аўтэнтычныя вышыванкі з Брэстчыны

Источник материала:  
05.04.2015 22:00 — Новости Общества
Па дарозе ад ГЦ "Імпульс" да Дома мэблі між прадаўцамі касметыкі, вадзяных пісталетаў і самаробных шпакоўняў на цыратавай падсцілцы раскладзеныя вышыванкі. Раз на два тыдні народная майстрыха Сцяпанаўна прыязджае з Брэсцкага раёна ў Мінск прадаваць сваю вышыўку.





Фота: Ірына Арахоўская, "Наша Нiва"

"Я ўсё жыццё займаюся вышыўкай. Як пайшла ў першы клас, прынесла шматку [анучку - дыялектнае, НН] і вышываю,- кажа яна. - Настаўніца злавала, нават бацькоў выклікала. На мяне дачка крычыць: "Мама, адпачні!", а я толькі так і ўмею адпачываць".







Лепш за ўсё ў яе разыходзяцца ручнікі. "Людзі вельмі цікавяцца. За гэтыя выходныя я зарабіла тры мільёны", - сцвярджае Сцяпанаўна.

Арнаменты на вырабах Сцяпанаўны, падобна, не ёсць поўнай рэканструкцыяй узораў з пэўных рэгіёнаў. Так вышыўка на кашулях і ручніках падобная да "фэнтэзі" па матывах паўднёвых рэгіёнаў Беларусі, а таксама частак Польшчы, Расіі і Украіны.




Жаночая вышыванка ў Сцяпанаўны каштуе 630 тысяч, мужчынская - 850 тысяч. "Лён даражэе, набывай, дачка, зараз", - раіць яна.
←Кричевская милиция не нашла нарушений в деятельности начальника идеологического отдела исполкома

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика