Графітыст з Хойнікаў мусіць выплаціць шматмільённыя штрафы

Источник материала:  
01.04.2015 13:45 — Новости Общества
Шматмільённыя штрафы давядзецца выплаціць 20-гадоваму жыхару Хойнікаў, які вучыцца ў адным з гомельскіх каледжаў.

Акрамя асноўнай спецыяльнасці, малады чалавек асвоіў за час навучання так званы "тэгінг" - сумніўнае "мастацтва" распісвацца на сценах грамадскіх будынкаў. Ён так захапіўся "творчасцю", што міліцыі прыйшлося правесці спецыяльную аперацыю па вылічэнні злодзея, пра гэта расказалі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама.

Між тым, мэта "тэгера" - пакінуць сваё імя (творчы псеўданім) на як мага большай колькасці аб'ектаў. Але менавіта гэта і дазволіла праваахоўнікам ідэнтыфікаваць рэальную асобу, якая, акрамя таго, засвяцілася і ў сацыяльных сетках. Сваё дачыненне да фасаднага "мастацтва" ён ужо прызнаў. У адносінах да хлопца складзены адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства, які накіраваны ў суд Цэнтральнага раёна горада Гомеля.

Акрамя таго, цяпер зацікаўленыя арганізацыі рыхтуюць іскі аб спагнанні з маладога чалавека прычыненай ім матэрыяльнай шкоды. Сума, відавочна, будзе вылічацца дзясяткамі мільёнаў рублёў.
←Эксперимент TUT.BY: Клоун в городе, или Как минчане реагируют на короля арены

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика