Біскуп Віцебскі: Важна, каб на афіцыйных мерапрыемствах побач з праваслаўным святаром быў і каталіцкі
31.03.2015 18:17
—
Новости Общества
Важна, каб на афіцыйных мерапрыемствах, якія адбываюцца ў беларускім грамадстве, побач з праваслаўным святаром прысутнічаў і каталіцкі. Такую пазіцыю выказаў сёння на прэс-канферэнцыі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, адказваючы на пытанне карэспандэнта TUT.BY.
Пытанне тычылася такіх мерапрыемстваў, як прыняцце прысягі ў войску, святкаванне першага званка ў школе 1 верасня. На падобных падзеях звычайна прысутнічаюць толькі праваслаўныя святары.
"Думаю, што з цягам часу будзе вырашана, каб у такіх мерапрыемствах браў удзел і каталіцкі святар. Каб гэта магло адбывацца, патрэбны асаблівыя адносіны паміж касцёлам і дзяржавай, якія на сённяшні дзень на афіцыйным узроўні не да канца адрэгуляваныя. Гэта пытанне вельмі важнае, і яго трэба вырашыць, каб чалавек мог рэалізаваць сваё права на духоўнае жыццё ў сваёй канфесіі", - адзначыў кіраўнік Віцебскай дыяцэзіі.
Пры гэтым ён дадаў, што ведае прыклады мясцовых ініцыятыў, калі каталіцкіх святароў таксама запрашаюць на мерапрыемствы, якія ладзяць дзяржаўныя ўстановы: "Напрыклад, на першыя званкі ў школе, розныя сустрэчы".
"Аднак калі справа звязана з малітвай, з Божым благаславеннем, то нават калі каталік атрымае асвячэнне і благаславенне ад праваслаўнага святара разам з іншымі салдатамі ў войску ці вучнямі ў школе, то яно будзе для гэтага чалавека тым самым Божым благаслаўленнем. Веруючы гэта ўспрыме як Божы дар", - сказаў біскуп Алег Буткевіч.
Сустрэча з журналістамі была прымеркавана да Вялікадня, які вернікі каталіцкай канфесіі адзначаць 5 красавіка. Іерарх звярнуў увагу на вялікае значэнне гэтага свята ў жыцці людзей:
- Грамадства пакуль яшчэ абуджаецца да веры, да таго, каб вярнуцца да сваіх каранёў, а карані ў нас - хрысціянскія. І вельмі важна, каб людзі больш свядома перажывалі гэту падзею [свята Хрыстовага Уваскрасення]. Асабістае і грамадскае жыццё чалавека патрабуе духоўнага фундаменту. А яго нам дае вера, яна ж дае адказы на пытанні, якія сёння турбуюць чалавека. <...> А Уваскрасенне нашага Збаўцы - якраз той добры момант, каб прабудзіць у сабе гэту веру, здзейсніць крок насустрач Богу, які зрабіў усё дзеля нашага збаўлення і годнага жыцця ў гэтым свеце.
Расклад святочных набажэнстваў у парафіях Віцебска і віншаванне біскупа Алега Буткевіча на Вялікдзень з'явяцца ў нашых навінах у бліжэйшыя дні.