Бітва за эталон. Чаму аўтар "Пагоні" ўзору 90-х гадоў збіраецца судзіцца за плагіят?
20.03.2015 18:58
—
Новости Общества
Майстэрня мастака-плакаціста Ўладзіміра Крукоўскага знаходзіцца пад дахам аднаго з дамоў па вуліцы Ракаўская. Па тэлефоне каментароў па тэме "Пагоні" ён не дае, запрашае у майстэрню. "Усё пакажу-распавяду", - кажа Крукоўскі. І раскладае перад намі даведнікі і часопісы, у якіх ён пазначаны як аўтар самай вядомай апошнім часам сярод беларусаў "Пагоні". TUT.BY выслухаў розныя бакі канфлікту, які закруціўся на апошнім тыдні вакол сучасных інтэрпрэтацый беларускага герба.
- А вось галоўны "абвінавачаны", - з гэтымі словамі Ўладзімір Крукоўскі выкладае на стол кніжку Алеся Плоткі з выявай вершніцы на кані. – Эстафету з вершніцай падхапіла "Радыё Свабода", потым пачалі прадавацца торбачкі. А вось акордны малюнак, пасля якога я вырашыў, што нешта з гэтымі вясёлымі хлопцамі трэба рабіць. Сваёй кніжачкай з пераробленай "Пагоняй" Алесь Плотка прыкрывае саромнае месца.
Раней з'яўлялася інфармацыя: Крукоўскі збіраецца судзіцца за абразу нацыянальнай святыні, але ў размове з журналістам TUT.BY ён тлумачыць сваю пазіцыю так:
- Сутнасць судовай справы, якую я мушу распачаць – звычайны плагіят. Без майго дазволу выкарыстаны наш з Яўгенам Куліком малюнак. Справа ў тым, што ёсць такі нюанс – дзяржаўныя сімвалы і знакі не ўваходзяць у ахову аўтарскую. Калі гэта герб, ці сцяг, ці гімн – рабі з імі ўсё, што хочаш, калі дзяржава цябе не прыцягне за абразу. Гэтая ж "Пагоня" дваццаць гадоў назад перастала быць дзяржаўным сімвалам – значыць, перайшла у статус звычайнага малюнка, у якога ёсць два аўтары. І тое, што робіць Плотка і астатнія – ёсць плагіят.
Раней паведамлялася, што Ўладзімір Крукоўскі панясе заяву на шмат асобаў, якія стылізавалі за апошні час "Пагоню", але цяпер ён кажа:
- Гэтым разам засяродзімся на тых, хто рабіў кніжку. Гэта аўтар кнігі Алесь Плотка, мастачка Юлія Галавіна і выдавецтва Генадзя Вінярскага. А далей ужо будзе бачна.
Крукоўскі зачытвае вытрымкі з летапісаў, дзе падрабязна апісаная выява "Пагоні".
- Гэта павінна быць не дзяўчына з распушчанымі валасамі, а муж збройны, вершнік і конь, які трымае над галавой меч, "як бы кого гонячы". Першыя "Пагоні" даягайлаўскага перыяду былі без крыжа на шчыце. І толькі калі Ягайла пахрысціў Літву летапісную – гэта адбылося ў 1387 годзе – з'явіўся шасціканцовы крыж на шчыце вершніка.
Уладзімір Крукоўскі настойвае на тым, што збіраецца абараняць менавіта сваё аўтарскае права на эталон "Пагоні" ўзору 1991 года:
- На здароўе, хай бы аўтар маляваў сваю "Пагоню" з дзяўчынай ці з парачкай на кані – гэта ўжо не мае значэння, гэта быў бы яго твор. Паўсюль па свеце, акрамя мусульманскіх краін, ідзе дэсакралізацыя сімвалаў. Сакральнае робіцца звычайным, побытавым, штодзенным. Я мог бы абурацца на гэта, але не меў бы ніякага права ўзбуджаць іск супраць аўтараў – калі б яны не перапрацоўвалі маю інтэлектуальную ўласнасць.
Зараз суразмоўца рыхтуе дакументы ў суд. Напрыклад, ён чакае даведку з Дэпартамента архіваў у Міністэрстве юстыцыі пра тое, што герб "Пагоня" 1991 года не ўваходзіць у рэестр існуючых дзяржаўных сімвалаў і знакаў.
- Але ж "Пагоня" ўвайшла некалькі гадоў таму ў спіс Дзяржаўных гісторыка-культурных каштоўнасцей. Гэта вас не бянтэжыць?
- Так, у 2007 годзе. Але гэта іншыя рэчы. Гісторыка-культурная каштоўнасць таксама можа мець свайго аўтара.
Уладзімір Крукоўскі дадае: калі кажуць "паглядзіце, што літоўцы робяць з дзяржаўным гербам, як творча перарабляюць", то ў яго ёсць адказ:
- У Літве вершнік – дзяржаўны герб, магчыма, там, як і ў нас, на афіцыйныя сімвалы не распаўсюджваецца аўтарскае права.
Крукоўскі кажа, што матэрыяльная кампенсацыя яго не цікавіць - думае прасіць ў судзе, каб адказчыкі выбачыліся ў прэсе.
- Ёсць законы стварэння геральдычных сімвалаў, - разважае аўтар той самай кнігі з "Вершніцай" Алесь Плотка. - Згодна з імі, любы новы элемент утварае цалкам новы геральдычны сімвал, таму стварэнне "Пагоні" з жаночай выявай з'яўляецца цалкам новай працай, наватворам, які быў інспіраваны сямю стагоддзямі выяваў "Пагоні". Ні на адным з іх ніколі не фігураваў жаночы вобраз і гэта было нашай ідэяй. Я вельмі моцна здзіўлены, вельмі моцна засмучаны тым, што адбываецца. Гэта не плагіят – як выява жанчыны можа быць плагіятам мужчыны?
Пра дызайнера Юлію Галавіну і выдаўца Вінярскага Алесь Плотка кажа:
- Яны ўсе з'яўляюцца выканаўцамі: выдавец робіць кнігу згодна з тым, што было яму выдадзена, Юлія Галавіна якасна, класна выканала працу, ідэю якой сфармуляваў я. Таму, калі на сённяшні дзень ужо мяркуецца, што толькі за выяву на маёй кніжцы будзе суд, то адказчыкам там магу быць толькі я.
Алесь Плотка лічыць, што прымяняць закон аб аўтарскім праве ў гэтай сітуацыі неправамерна.
- Закон аб аўтарскім праве абараняе ад таго, каб у чалавека скралі выяву і падпісалі яе чужымі імёнамі. Мы не бралі эталон "Пагоні" і не казалі, што з'яўляемся яго аўтарамі.
Алесь Плотка дадае, што пачуў ад Уладзіміра Крукоўскага незадавальненне вокладкай кнігі яшчэ ў лютым, прапаноўваў яму сустрэцца і выправіць непаразуменне.
- Тады была рэакцыя: давайце пачакаем, а праз месяц з'явілася ўжо дэкларацыя суда. Дык у мяне пытанне: ці людзі хочуць пытанне вырашыць, ці проста хочуць стварыць дыскурс на гэтым фоне.
Прэтэнзіі да фотаздымка з Настай Шпакоўскай Алесь Плотка тлумачыць так:
- Калі мы жывем у грамадстве, дзе салідарнасць можа абразіць, то ў мяне няма каментароў.
Нагадаем, што ню-фотасэсію Наста Шпакоўская і Алесь Плотка зладзілі за свабоду творчага самавыяўлення. Кампазітар Алег Моўчан падаў у суд на спявачку Насту Шпакоўскую – паміж імі ўзнікла непаразуменне па песні на словы Янкі Купалы "Малітва".
- Што для вас ёсць сімвал "Пагоні"?
- Выява гэта для мяне значыць шмат, як і шмат для каго з беларусаў. Але я здольны аддзяляць царкву ад цырка і аддзяляць эталон дзяржаўнага герба ад постмадэрновай выявы вокладкі кнігі. Гэта рэчы абсалютна з розных вагавых катэгорый. Немагчыма параўноўваць. Тое, што мне давялося прачытаць: над "Пагоняй" цярпелі любыя сцёбы, але выява жанчыны іх абурыла… Мне сумна, што нехта ў нашым грамадстве можа так ставіцца да жанчын, што лічыць такое нейкай знявагай.
Дырэктар "Кнігазбору" Генадзь Вінярскі распавёў, што заказваў кнігу Алесь Плотка, вокладка зроблема па прадстаўленым ім эскізе.
- Мы гэтую кнігу надрукавалі, а аўтарскія правы належаць ці Плотку, ці мастачцы, якую ён абіраў. Наконт самога малюнка: мне здаецца, што гэта не плагіят. Герб "Пагоні" быў зацверджаны ў якасці дзяржаўнага ў 91 годзе – ён быў распрацаваны па замове Вярхоўнага Савета, беларускай дзяржавы. Уласнік яго – беларуская дзяржава, значыць Крукоўскі аддаў аўтарскія правы. Зараз гэты эталон – недзяржаўная сімволіка. Да таго ж, я не бачу на кнізе абразы. Як я зразумеў, Алесь Плотка хацеў паказаць, што зараз ў нацыянальным адраджэнні куды больш робяць дзяўчаты, чым мужчыны. Тое, што адбываецца – канешне, розніца ў поглядах пакаленняў.
Крукоўскі: "Гэтая выява перайшла ў статус звычайнага малюнка, у якога ёсць аўтары"
У геральдычных даведніках і мастацкіх часопісах Яўген Кулік і Ўладзімір Крукоўскі пазначаны як аўтары эталону дзяржаўнага герба Беларусі, які быў афіцыйным ў нашай краіне з 1991-га па 1995 год. Адзін з аўтараў памёр. Другі, Уладзімір Крукоўскі выкладвае перад намі сам эталон "Пагоні", а затым – працы сённяшніх дызайнераў. Тут і паштоўка ад "Нашай Нівы" "Па конях!" (конь, які быццам толькі чакае свайго вершніка), тут і жартаўлівыя выявы арт-студыі PRAS.- А вось галоўны "абвінавачаны", - з гэтымі словамі Ўладзімір Крукоўскі выкладае на стол кніжку Алеся Плоткі з выявай вершніцы на кані. – Эстафету з вершніцай падхапіла "Радыё Свабода", потым пачалі прадавацца торбачкі. А вось акордны малюнак, пасля якога я вырашыў, што нешта з гэтымі вясёлымі хлопцамі трэба рабіць. Сваёй кніжачкай з пераробленай "Пагоняй" Алесь Плотка прыкрывае саромнае месца.
Раней з'яўлялася інфармацыя: Крукоўскі збіраецца судзіцца за абразу нацыянальнай святыні, але ў размове з журналістам TUT.BY ён тлумачыць сваю пазіцыю так:
- Сутнасць судовай справы, якую я мушу распачаць – звычайны плагіят. Без майго дазволу выкарыстаны наш з Яўгенам Куліком малюнак. Справа ў тым, што ёсць такі нюанс – дзяржаўныя сімвалы і знакі не ўваходзяць у ахову аўтарскую. Калі гэта герб, ці сцяг, ці гімн – рабі з імі ўсё, што хочаш, калі дзяржава цябе не прыцягне за абразу. Гэтая ж "Пагоня" дваццаць гадоў назад перастала быць дзяржаўным сімвалам – значыць, перайшла у статус звычайнага малюнка, у якога ёсць два аўтары. І тое, што робіць Плотка і астатнія – ёсць плагіят.
Раней паведамлялася, што Ўладзімір Крукоўскі панясе заяву на шмат асобаў, якія стылізавалі за апошні час "Пагоню", але цяпер ён кажа:
- Гэтым разам засяродзімся на тых, хто рабіў кніжку. Гэта аўтар кнігі Алесь Плотка, мастачка Юлія Галавіна і выдавецтва Генадзя Вінярскага. А далей ужо будзе бачна.
Крукоўскі зачытвае вытрымкі з летапісаў, дзе падрабязна апісаная выява "Пагоні".
- Гэта павінна быць не дзяўчына з распушчанымі валасамі, а муж збройны, вершнік і конь, які трымае над галавой меч, "як бы кого гонячы". Першыя "Пагоні" даягайлаўскага перыяду былі без крыжа на шчыце. І толькі калі Ягайла пахрысціў Літву летапісную – гэта адбылося ў 1387 годзе – з'явіўся шасціканцовы крыж на шчыце вершніка.
Уладзімір Крукоўскі настойвае на тым, што збіраецца абараняць менавіта сваё аўтарскае права на эталон "Пагоні" ўзору 1991 года:
- На здароўе, хай бы аўтар маляваў сваю "Пагоню" з дзяўчынай ці з парачкай на кані – гэта ўжо не мае значэння, гэта быў бы яго твор. Паўсюль па свеце, акрамя мусульманскіх краін, ідзе дэсакралізацыя сімвалаў. Сакральнае робіцца звычайным, побытавым, штодзенным. Я мог бы абурацца на гэта, але не меў бы ніякага права ўзбуджаць іск супраць аўтараў – калі б яны не перапрацоўвалі маю інтэлектуальную ўласнасць.
Зараз суразмоўца рыхтуе дакументы ў суд. Напрыклад, ён чакае даведку з Дэпартамента архіваў у Міністэрстве юстыцыі пра тое, што герб "Пагоня" 1991 года не ўваходзіць у рэестр існуючых дзяржаўных сімвалаў і знакаў.
- Але ж "Пагоня" ўвайшла некалькі гадоў таму ў спіс Дзяржаўных гісторыка-культурных каштоўнасцей. Гэта вас не бянтэжыць?
- Так, у 2007 годзе. Але гэта іншыя рэчы. Гісторыка-культурная каштоўнасць таксама можа мець свайго аўтара.
Уладзімір Крукоўскі дадае: калі кажуць "паглядзіце, што літоўцы робяць з дзяржаўным гербам, як творча перарабляюць", то ў яго ёсць адказ:
- У Літве вершнік – дзяржаўны герб, магчыма, там, як і ў нас, на афіцыйныя сімвалы не распаўсюджваецца аўтарскае права.
Крукоўскі кажа, што матэрыяльная кампенсацыя яго не цікавіць - думае прасіць ў судзе, каб адказчыкі выбачыліся ў прэсе.
"Што да неэталоннай выявы – то вольнаму воля". Цытаты Ўладзіміра Крукоўскага за 1992 год
Аўтар эталона паказаў TUT.BY интэрв'ю, якое даваў журналістцы Вялянціне Трыгубовіч (надрукавана ў часопісе "Мастацтва", №8, 1992 год, перадрукавана ў кнізе Ўладзіміра Крукоўскага "З нататніка папялушкі"). Там падрабязна распавядаецца пра тое, як ствараўся адзін з галоўных афіцыйных сімвалаў краіны пачатку 90-х. Даем некалькі цікавых, на наш погляд, цытат (арфаграфія захаваная).
"Што да герба "Пагоня", то самае складанае было – прыняць канцэпцыю. Меліся два шляхі: зьвярнуцца да нейкай гістарычнай выявы і яе адаптаваць або стварыць нешта новае, так бы мовіць, "Пагоню" канца ХХ стагоддзя. Першы шлях здаваўя вельмі лёгкім. Але, улічваючы, якая вялізная колькасьць выяваў "Пагоні", дзякаваць Богу, захавалася – ад пячаткі Глеба (Нарымунта) Полацкага да БНРаўскіх, заходнебеларускіх, эмігранцкіх (кожная зь іх мела прыкметы свайго часу), - мы вырашылі рабіць новую, сённяшнюю".
- Наяўнасць эталона Дзяржаўнага герба не выключае магчымасці стварэння нейкіх лятуценных ці рамантычных варыяцый тэмы "Пагоня", мастацкай імправізацыі?
- Натуральна! Справа ў тым, што "Палажэнне пра дзяржаўны герб", распрацаванае і зацьверджанае ў Вярхоўным Савеце, вельмі дакладна, па пунктах, вызначае, дзе, калі і як павінен прымяняцца эталон. Што да неэталоннай выявы, то вольнаму воля.
- Ці дакументальна зафіксавана аўтарства эталона?
- Акрамя подпісу на каляровым эталоне ніякіх дакументальных сьведчанняў я ня бачыў. Калі мы працавалі, гэтае пытанне цікавіла нас менш за ўсё.
- Якім чынам тады аплачвалася ваша праца?
- Матэрыяльна – на сённяшні дзень – ніяк. Але ад зробленага я маю сапраўднае задавальненне. Творчае і грамадзянскае….
- Існуе такое занядбанае ў нашай дзяржаве паняцьце, як "аўтарскае права". Ці лічыце вы, што ўвесь пакет эталонаў, які быў падрыхтаваны групай мастакоў, трэба дзяліць па фактычна зробленаму ці прызнаць калектыўнае аўтарскае права?
- Для мяне гэта пытаньне не істотнае".
Алесь Плотка: "Як можа жанчына з'яўляцца плагіятам мужчыны?
- Ёсць законы стварэння геральдычных сімвалаў, - разважае аўтар той самай кнігі з "Вершніцай" Алесь Плотка. - Згодна з імі, любы новы элемент утварае цалкам новы геральдычны сімвал, таму стварэнне "Пагоні" з жаночай выявай з'яўляецца цалкам новай працай, наватворам, які быў інспіраваны сямю стагоддзямі выяваў "Пагоні". Ні на адным з іх ніколі не фігураваў жаночы вобраз і гэта было нашай ідэяй. Я вельмі моцна здзіўлены, вельмі моцна засмучаны тым, што адбываецца. Гэта не плагіят – як выява жанчыны можа быць плагіятам мужчыны? Пра дызайнера Юлію Галавіну і выдаўца Вінярскага Алесь Плотка кажа:
- Яны ўсе з'яўляюцца выканаўцамі: выдавец робіць кнігу згодна з тым, што было яму выдадзена, Юлія Галавіна якасна, класна выканала працу, ідэю якой сфармуляваў я. Таму, калі на сённяшні дзень ужо мяркуецца, што толькі за выяву на маёй кніжцы будзе суд, то адказчыкам там магу быць толькі я.
Алесь Плотка лічыць, што прымяняць закон аб аўтарскім праве ў гэтай сітуацыі неправамерна.
- Закон аб аўтарскім праве абараняе ад таго, каб у чалавека скралі выяву і падпісалі яе чужымі імёнамі. Мы не бралі эталон "Пагоні" і не казалі, што з'яўляемся яго аўтарамі.
Алесь Плотка дадае, што пачуў ад Уладзіміра Крукоўскага незадавальненне вокладкай кнігі яшчэ ў лютым, прапаноўваў яму сустрэцца і выправіць непаразуменне.
- Тады была рэакцыя: давайце пачакаем, а праз месяц з'явілася ўжо дэкларацыя суда. Дык у мяне пытанне: ці людзі хочуць пытанне вырашыць, ці проста хочуць стварыць дыскурс на гэтым фоне.
Прэтэнзіі да фотаздымка з Настай Шпакоўскай Алесь Плотка тлумачыць так:
- Калі мы жывем у грамадстве, дзе салідарнасць можа абразіць, то ў мяне няма каментароў.
Нагадаем, што ню-фотасэсію Наста Шпакоўская і Алесь Плотка зладзілі за свабоду творчага самавыяўлення. Кампазітар Алег Моўчан падаў у суд на спявачку Насту Шпакоўскую – паміж імі ўзнікла непаразуменне па песні на словы Янкі Купалы "Малітва".
- Што для вас ёсць сімвал "Пагоні"?
- Выява гэта для мяне значыць шмат, як і шмат для каго з беларусаў. Але я здольны аддзяляць царкву ад цырка і аддзяляць эталон дзяржаўнага герба ад постмадэрновай выявы вокладкі кнігі. Гэта рэчы абсалютна з розных вагавых катэгорый. Немагчыма параўноўваць. Тое, што мне давялося прачытаць: над "Пагоняй" цярпелі любыя сцёбы, але выява жанчыны іх абурыла… Мне сумна, што нехта ў нашым грамадстве можа так ставіцца да жанчын, што лічыць такое нейкай знявагай.
Дырэктар "Кнігазбору" Генадзь Вінярскі распавёў, што заказваў кнігу Алесь Плотка, вокладка зроблема па прадстаўленым ім эскізе.
- Мы гэтую кнігу надрукавалі, а аўтарскія правы належаць ці Плотку, ці мастачцы, якую ён абіраў. Наконт самога малюнка: мне здаецца, што гэта не плагіят. Герб "Пагоні" быў зацверджаны ў якасці дзяржаўнага ў 91 годзе – ён быў распрацаваны па замове Вярхоўнага Савета, беларускай дзяржавы. Уласнік яго – беларуская дзяржава, значыць Крукоўскі аддаў аўтарскія правы. Зараз гэты эталон – недзяржаўная сімволіка. Да таго ж, я не бачу на кнізе абразы. Як я зразумеў, Алесь Плотка хацеў паказаць, што зараз ў нацыянальным адраджэнні куды больш робяць дзяўчаты, чым мужчыны. Тое, што адбываецца – канешне, розніца ў поглядах пакаленняў.
У Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці журналісту TUT.BY сказалі, што падрабязна такія спрэчкі, сапраўды, павінны разглядацца ў судзе. Пакуль можна пазначыць некалькі важных момантаў.
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы законам аб аўтарскім праве не абараняюцца.
Што датычыцца астатняга, то:
- Герб "Погоня" использовался достаточно давно. Почему именно этот автор претендует на авторское право – в этом должен разбираться суд, – кажуць у Нацыянальным цэнтры. – У авторского произведения есть конкретные признаки, которые можно установить. А если права все-таки есть, то их сразу два. Одно – это нововведенное право на неприкосновенность произведения – очень сильное право, ни дополнять нельзя, ни изменять нельзя без согласия автора. И если он за него ухватится - то может и защитить свое право. Второе право – на переработку, это уже имущественные права. Переработку без разрешения автора также нельзя производить.
Если ответчики использовали авторское изображение, то он обращается в суд правомерно, если они брали идею как таковую и пытались в шутливой форме изобразить – никакого тут нарушения авторского права нет, это их идея и их самостоятельное произведение. Статья 7 Закона об авторском праве не распространяется на идеи, концепции, принципы – то есть, человека на коне можно рисовать всем – у каждого будет что-то свое.
Что датычыцца таго, ці можа ўваходзіць ў спіс дзяржаўных гісторыка-культурных каштоўнасцей аб"ект, які абараняецца аўтарскім правам, у цэнтры адказваюць – так.
- Все историко-культурные ценности могут являться объектами авторского права, но в статье 20-й закона сказано, что авторское право действует в течение жизни автора и 50 лет после смерти, а также в статье 7-й – что произведения народного творчества, авторы которых не известны, не охраняются. Поэтому большая часть объектов культурного наследия выведена из действия закона об авторском праве, но это не означает, что остальные не могут быть такими объектами.